За вулічнае асвятленне ў Слуцку!
получен
Адресат:
- Слуцкий райисполком
Текущий статус обращения:
- Ответ получен 4 января 2018. Читать ответ
У Слуцку, амаль па ўсім горадзе, не працуюць вулічныя ліхтары. Адсутнасць камфортнага і бяспечнага гарадскога асяроддзя выклікае цэлы шэраг праблемных момантаў знаходжання на вуліцы ў вечаровы час. У цемры немагчыма заўважыць пабіты асфальт, ямы, велізарныя лужыны, няроўную або пабітую плітку, прыступкі і выступы, дошкі - што нясе небяспеку магчымых цялесных пашкоджанняў.
29.08.2017г. на інтэрнэт партале газэты «Інфа-кур'ер» быў апублікаваны артыкул http://kurjer.info/2017/08/29/lighting-returned/ пра тое, што ў Слуцку да 1 верасня 2017г асвятленне з'явіцца на ўсіх вуліцах горада, а таксама ў вёсках Лучнікі і Бранавічы, пра што «Кур'еру» паведамілі з прадпрыемства па добраўпарадкаванні КУП «Слуцкае ЖКГ», аднак гэтага не адбылося.
Загадам Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2006 г. №116 "Аб зацвярджэнні метадычных рэкамендацый па ацэнцы выканання сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванню насельніцтва ў галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі», быў усталяваны сацыяльны стандарт «Удзельная вага асветленых вуліц», у якім паказаны нарматыў абслугоўвання: не менш за 80% вуліц павінна быць асветленымі. Аднак, простым позіркам можна заўважыць, што дадзены стандарт у нашым горадзе не выконваецца.
З даўніх часоў цемра ў чалавека асацыюецца са злом, небяспекай, і кожны сустрэчны чалавек здаецца пагрозай. Вядома, наяўнасць залітай яркім святлом алеі не гарантуе абсалютную бяспеку, але прабірацца скрозь імглу, нібы герой трылераў, таксама нікому не хочацца. 17.11.2017г.на інтэрнэт партале газеты «Інфа-кур'ер» быў апублікаваны артыкул http://kurjer.info/2017/11/17/city-lighting/, у якім паказваецца, што на думку генеральнай пракуратуры «дзяржава траціць на раскрыццё злачынстваў і правапарушэнняў значна больш, чым эканоміць на асвятленні вуліц горада ў вячэрні і начны час, а зэканомленыя сумы несупаставімыя з выдаткамі дзяржавы, звязанымі з раскрыццём злачынстваў і правапарушэнняў, лячэньне і рэабілітацыю пацярпелых, кампенсацыяй шкоды ў сувязі з атрыманнем грамадзянамі траўмаў ў цёмна час сутак». Таксама ў гэтым артыкуле прыводзяцца думкі начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Слуцкага РАУС, Аляксандра Сямяновіча і інспектара ДПС Слуцкай дзяржаўтаінспекцыі Дзмітрыя Семібратава.
Патрабуем прыняць адпаведныя захады, каб выконваць стандарт, усталяваны Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, і асвятліць вуліцы нашага горада ў вечаровы і начны час.
Читать далее:
-
Забарона трансляцыі расійскіх тэлеканалаў на тэрыторыі Беларусі.
-
Дополнительное освещение пешеходных переходов на улицах Одинцова, Якубовского, Бурдейного
-
Установка знаков 3.27. Ост.запрещена на перекрёстке ул.Леонардо да Винчи/ул.Небесная в направении ул.Гинтовта с обеих сторон
-
Проложить дорожку на месте тропинки на площади Якуба Коласа и уточнить велоразметку
-
Создать межведомственную комиссию для комплексной проверки работы всех причастных к вынесению обвинительного приговора Донату Скакуну
-
Заключить договор на трансляцию канала "Da Vinci Learning" в сетке вещания МТИС