PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №1268
22 декабря 2017

Защитить людей от комсомола и дать свободу выбора.

Пора бороться с принудительным вступлением в БРСМ, угрозами от них для Школьников и студентов. А так же потребовать выполнение норм кодекса об образовании РБ и выгнать их из учреждений образования страны, что бы люди могли нормально учиться, а не бояться.
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

13 Снежня 2017 мною атрыманы адказ на электронны зварот (копія прыкладаецца). Узгаданы адказ я лічу не адпаведным патрабаванням заканадаўства ў частцы поўнага, усебаковага і аб'ектыўнага разгляду зваротаў і накіравання матываваных і абгрунтаваных адказаў грамадзянам па прычыне фармальнасці пры накіраванні адказа, адсутнасці адзнакі ўзгаданых мною фактаў у звароце, поўным нежаданнем займацца разглядам пытання, а так сама па наступных прычынах:

Згодна са Статутам ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» (далей — арганізацыя, БРСМ), арганізацыя не мае палітычных мэт, матываў, а таксама не ўдзельнічае ў палітычнай дзейнасці (што вынікае з адказу БРСМ Шынкевічу К. А. ад 25.10.2017 01-30/1109). Аднак згодна з інфармацыяй на афіцыйным сайце арганізацыі (http://brsm.by) у некаторых артыкулах указваецца, што арганізацыя прымала ўдзел у зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на пост Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (гл. http://brsm.by/news/30636/ і http://brsm.by/news/aktivnaya-minshhina/). На найбуйнейшым сайце навін Рэспублікі Беларусь http://www.tut.by размешчаны артыкулы, якія пацвярджаюць факт збору подпісаў (гл. https://news.tut.by/society/458529.html). Арганізацыя наладжвае палітычныя пікеты: у прыватнасці, былі арганізаваны пікет каля цэнтральнай прахадной ААТ «ККХ Бабруйскаграмаш» (гл. http://brsm.by/news/brsm-organizoval-piket-vozle-bobrujskagromasha/) і пікет у Віцебску (гл. http://brsm.by/news/nas-zametili/).

Арганізацыя актыўна супрацоўнічае з рознымі палітычнымі аб’яднаннямі і партыями, у прыватнасці, партнёрам БРСМ з’яўляецца арганізацыя «Левы фронт — Саюз камуністычнай моладзі» (Венгрыя), «Камуністычная моладзь Грэцыі», «Саюз рэвалюцыйнай моладзі Сірыі». БРСМ з’яўляецца членам арганізацыі «Саюз камсамольскіх арганізацый — Усесаюзны Ленінскі камуністычны саюз моладзі» і актыўна супрацоўнічае з Камуністычнай партыяй Беларусі (сайт http://comparty.by), што таксама з’яўляецца палітычнай дзейнасцю.

У справаздачы міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch (далей — HRW) указваецца, што арганізацыя абмяжоўвае акадэмічныя свабоды і правы студэнтаў (крыніца: https://www.hrw.org/legacy/reports/1999/belarus/Belrus99-06.htm), нягледзячы на тое, што, згодна са Статутам БРСМ, арганізацыя павінна садзейнічаць і дапамагаць студэнтам (раздзел II Статута ГА «БРСМ»). Такім чынам фактычная дзейнасць БРСМ супярэчыць статуту арганізацыі.

У справаздачы ААН ад 2003 года (Штогадовая справаздача ААН па краіне) указваецца, што БРСМ не з’яўляецца арганізацыяй для падтрымкі моладзі (што супярэчыць раздзелу II Статута БРСМ), а арганізацыяй для прасоўвання дзяржаўнай ідэалогіі, выкарыстоўваючы для гэтага яе членаў (старонка 135: http://unpan1.un.org/intradoc/groups/public/documents/nispacee/unpan012373.pdf).

Згодна з артыкуламі 1, 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 кастрычніка 1994 г. № 3254-XII «Аб грамадскіх аб’яднаннях», артыкулам 36 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, членства у грамадскіх арганізацыях з’яўляецца дабравольным. Аднак БРСМ гэтыя палажэнні часта не выконвае: школьнікаў і студэнтаў, якія часта не маюць ведаў у сферы заканадаўства і не валодаюць гэтай інфармацыяй, прымушаюць уступаць у БРСМ шляхам запужванняў і падману. У штогадовай міжнароднай справаздачы па Беларусі Дзяржаўнага дэпартамента ЗША ад 9 снежня 2007 года (крыніца: https://www.state.gov/j/drl/rls/hrrpt/2006/78802.htm) указваецца, што БРСМ, выкарыстоўваючы неэтычныя спосабы павелічэння колькасці членаў, такія як: прымус і/ці падман будучых членаў. Маладзёжная прафсаюзная група «Студэнцкая Рада» таксама ўказывае, што БРСМ выкарыстоўвае практыку прымусу да ўступлення ў арганізацыю (https://studrada.org/library/organizacii.pdf).

Дзейнасць арганізацыі не разглядаецца грамадствам як эфектыўная. На гэта ўскосна ўказвае артыкул Onliner.by і праведзенае апытанне (https://people.onliner.by/2013/09/05/brsm-20#vote_results), па выніках якога наведвальнікі сайта ўказваюць, што не лічаць дзейнасць БРСМ эфектыўнай, а ў каментарыях таксама ўказваецца, што ў арганізацыі прысутнічае дабравольна-прымусовае і прымусовае членства.

15 студзеня 2008 года главы пратэстанцкіх грамад Беларусі падпісалі зварот да главы Адміністрацыі Прэзідэнта і міністра адукацыі, у якім выказалі занепакоенасць тым, што «адміністрацыя навучальных устаноў прымушае навучэнцаў у абавязковым парадку ўступаць у грамадскія арганізацыі, у прыватнасці ў Беларускую рэспубліканскую піянерскую арганізацыю (БРПА) і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ)» (крыніца: http://www.belgazeta.by/ru/2008_01_21/vizavi/15632/). Праваабарончы цэнтр «Вясна» 25 верасня 2015 года ў артыкуле (http://spring96.org/be/news/80123) таксама ўказвае, што на адрас Беларускага Хельсінкскага камітэта паступаюць скаргі на тое, што грамадзян прымушаюць уступаць у БРСМ, выкарыстоўваецца псіхалагічны ціск на школьнікаў, прымусовыя пазашкольныя работы. Падобныя факты выўленыя, сярод іншага, у Бабруйску (http://www.belaruspartisan.org/politic/191787/). На сайце ПЦ «Вясна» маюцца звесткі пра прымус да ўступлення (http://spring96.org/ru/news/73748) — нягледзячы на тое, што п. 2 артыкула 20 Дэкларацыі аб правах чалавека ўказвае, што «ніхто не павінен прымушацца ўступаць у якую-небудзь асацыяцыю».

На форуме сайта Onliner.by (https://forum.onliner.by/viewtopic.php?t=6959524) значная колькасць людзей скардзіцца на дзейнасць БРСМ, у тым ліку на прымусовае членства ў арганізацыі. На сайце ответы@mail.ru (https://otvet.mail.ru/question/186406660) людзі скардзяцца на прымусовае членства ў гэтай арганізацыі.

Перад выбарамі ў мясцовыя саветы дэпутатаў (перад 18.02.2018) актывісты БРСМ запрашалі людзей за грошы ўдзельнічаць у прадвыбарнай агітацыі http://spring96.org/be/news/88612

Пірожык Уладзіслаў, студэнт першага курса гістарычнага факультэта БДУ, актывіст БРСМ, 20 снежня 2017 пагражаў студэнтам акадэмічнай запазычанасцю за запазычанасць грашовую перад БРСМ і пагражаў што тым студэнтам ня будзе падпісаны некі не прадугледжаны законам абыходны ліст (глядзець дадатак)

У афіцыйнай суполке БРСМ гістарычнага факультэта БДУ ёсць інфармацыя, адносна таго, што там у БРСМ яшчэ і ёсць спецыяльны палітычны аддзел https://twitter.com/ZBS_Union/status/943865539667079168 https://vk.com/hist_brsmbsu

Такім чынам, арганізацыя займаецца палітычнай дзейнасцю, якая супярэчыць іх статуту, а таксама з’яўляецца парушэннем дзейнага заканадаўства. У арганізацыі прысутнічае практыка прымусовага членства, што таксама супярэчыць іх статуту, дзейнаму заканадаўству Рэспублікі Беларусь, Дэкларацыі аб правах чалавека і здароваму сэнсу.

На падставе ўсяго вышэйпададзенага я, як грамадзянін Рэспублікі Беларусь, занепакоены псіхічным здароўем і маральным станам нашай моладзі і за захоўванне правоў чалавека ў нашай краіне, крайне зацікаўлены ва ўсебаковым развіцці маладога грамадства нашай краіны і выкананні заканадаўства Рэспублікі Беларусь і яе міжнародных пагадненняу,

ПРАШУ:

1) Правесці праверку па ўсіх указаных у маёй скарзе фактаў парушэнняў, у ходзе праверкі расшукаць іншых пацярпелых ад дзейнасці ГА «БРСМ» з мэтай атрымання паказанняў сведак;

2) Вынесці грамадскаму аб’яднанню «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» афіцыйнае папярэджанне аб недапушчэнні вышэйпададзеных парушэнняў, а таксама зрабіць усё магчымае для спынення парушэнняў у далейшым;

3) Звярнуцца ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь з іскам аб пазбаўленні дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і яго поўнай ліквідацыі з прычыны шматлікіх і працяглых парушэнняў;

4) Даць мне пісьмовы адказ на гэтую скаргу на мой адрас электроннай пошты, указаны ў шапцы скаргі;

5) Прыняць усе магчымыя меры да недапушчэння дзейнасці ГА «БРСМ» ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусі, з мэтай выканання пункта 3 арт. 2 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і абароны моладзі ад адмоўнага ўздеяння на яе з боку ГА «БРСМ»..

6) Забяспечыць належны разгляд звароту.

Читать далее: