PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №1295
10 января 2018

Забаранiць будоўлю пад Берасцем акумулятарнага заводу

Забаранiць будоўлю акумулятарнага заводу для правядзення грамадзкiх слуханняў i экалягiчных экспертыз
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Агульнавядома, што чалавечае жыццё з’яўляецца вышэйшай каштоўнасцю. Адпаведна, ўсе рашэннi, прымаемыя органамi ўлады на розных паверхах дзяржаўнага кiравання, мусяць служыць падвышэнню якасцi жыцця насельнiцтва i максiмальна улiчваць iнтарэсы ды патрэбы жыхароў той цi iншай тэрыторыi. Нажаль, на практыцы мы досыць часта бачым адыход ад гэтага прынцыпу, што, як правiла, прыводзiuь да кепскiх наступстваў, пагаршэння умоваў жыцця людзей.

Нядаўна стала вядома, што пад Берасцем плянуецца пабудаваць акумулятарны завод кампанii «iPower». Гэтая звестка амаль адразу выклiкала рэзка нэгатыўную рэакцыю мясцовай грамадзкасцi. Яна тлумачыцца некалькiмi чыннiкамi.

Па-першае, людзi абураныя, што нiхто не спытаў iхняй думкi адносна мэтазгоднасцi пабудовы дадзенага заводу i увогуле фактычна iм не было належным чынам павядомлена, што менавiта збiраюцца будаваць. Народ наракае на тое, што рашэнне пра пабудову заводу было прынятае без адпаведных грамадзкiх абмяркаванняў, дзе ўсе мясцовыя жыхары маглi бы выказаць сваё стаўленне да гэтага пытання.

Па-другое, тут вялiкае значэнне мае экалягiчны чыннiк. Завод плянуецца пабудаваць ў рэкрэацыйнай зоне, месцы адпачынку берасцейцаў, у двух кiламетрах ад ракi Мухавец. Справа ў тым, што для вытворчасцi акумулятараў выкарыстоўваецца свiнец, якi з’яўляецца адным з самых шкодных рэчываў, i выкiды якога могуць нанесцi вялiзную шкоду навакольнаму асяроддзю i здароўю мясцовых жыхароў. Напрыклад, вядома, што вада з Мухаўца трапляе ў краны берасцейцаў, i, такiм чынам, выкарыстоўваецца iмi ў штодзённым жыццi. Выкiды шкодных рэчываў ў раку могуць прывесцi да яе атручвання з адпаведнымi наступствамi для жыцця i здароўя людзей. Афiцыйна абвяшчаецца, што экалягiчная сытуацыя на самiм аб’екце i прылеглых жылых тэрыторыях будзе адпавядаць санiтарна-гiгiенiчным нормам, але не зусiм зразумела, на якой падставе робяцца падобныя высновы, бо нiякiх дакладных тлумачэнняў з боку ўлады грамадзтва не пачула.

Зразумела, што ў дадзеным выпадку пераследуюцца практычныя эканамiчныя iнтарэсы, звязаныя, ў тым лiку, з развiццём эканомiкi рэгiёну i стварэннем новых працоўных месцаў. Але вырашаць эканамiчныя пытаннi за рахунак шкодных вытворчасцяў нельга. Неабходна зябяспечыць максiмальную бяспеку дзейнасцi заводу для экалягiчнага стану дадзенай тэрыторыi i здароўя людзей. Iнакш ўвод ў эксплуатацыю падобнага збудавання будзе недапушчальным.

У звязку з гэтым уяўляецца патрэбным прынамсi часова забаранiць будоўлю акумулятарнага заводу для правядзення грамадзкiх слуханняў i экалягiчных экспертыз бяспекi дзейнасцi дадзенага заводу для прыроды i здароўя людзей. Менавiта меркаванне народу мусiць быць вырашальным пры прыняццi рашэння адносна лёсу заводу, i нiякiя карыслiвыя iнтарэсы асобных людзей не павiнны на гэта ўплываць.

Читать далее: