PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №1360
09 февраля 2018

Стварыць Рэспубліканскі камітэт па адзначэнні 100-годдзя БНР

Стварыць Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю абвяшчэння БНР
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Мы, грамадзяне Беларусі, просім стварыць Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю абвяшчэння БНР.

Беларуская Народная Рэспубліка з'яўляецца першай гістарычнай спробай стварэння беларускай дзяржаўнасці ў XX ст. БНР узнікла ў цяжкіх замежнапалітычных умовах, калі тэрыторыя Беларусі была акупавана нямецкімі войскамі, усе суседнія дзяржавы прэтэндавалі на беларускія тэрыторыі і не з'яўляліся прыхільнікамі стварэння незалежнай беларускай дзяржавы. Праз слабасць нацыянальнага руху і адсутнасць міжнароднай падтрымкі БНР не змагла канчаткова рэалізаваць свае задумы, аднак ідэя стварэння незалежнай дзяржавы пад сцягам самавызначэння беларускага народа сама па сабе мела прагрэсіўную скіраванасць і адказвала духу часу. Менавіта гэта ідэя паклала пачатак гісторыі дзяржаўнасці і дыпламатыі сучаснай Беларусі.

Мы лічым, што адзначыць на дзяржаўным узроўні гэтую падзею, момант усведамлення беларусаў сябе як нацыі, здольнай самастойна вырашаць свой лёс, куды больш важна, чым адзначыць стварэнне 100 гадоў таму ў Маскве Расійскага камуністычнага саюза моладзі (пазней УЛКСМ), інструмента выкарыстання моладзі дзеля патрэбаў таталітарнага камуністычнага рэжыму (а гэты дзіўны юбілей ужо атрымаў цэлы Рэспубліканскі камітэт).

Читать далее: