29 марта 2018 в Министерство образования Республики Беларусь было направлено электронное обращение следующего содержания:
"У навучальных установах Беларусі, часта з падачы старэйшых пакаленняў ці адміністрацыі, нефармальна адзначаюцца святы жанчын і мужчын. Першае, як і мае быць, адзначаецца 8 сакавіка, а вось мужчын чамусьці віншуюць 23 лютага, у Дзень абаронцы Айчыны. Гэтае свята прывязанае да першых баёў Чырвонай арміі супраць германскіх войскаў у лютым 1918 года. Але якое дачыненне гэтае свята мае да мужчын? Аналагам Міжнароднага жаночага дня ва ўсім свеце з'яўляецца Міжнародны мужчынскі дзень, які адзначаецца 19 лістапада. З Днём абаронцы Айчыны можна павіншаваць і жанчын, якія служаць у войску. Ці не знявагай для іх з'яўлецца тое, што іх "прафесійнае" свята аддадзена выключна мужчынам? Які пасыл маладым нясе прывязка мужчынскага свята да 23 лютага? Што мужчыны ўсяго толькі салдаты і на большае прэтэндаваць нявартыя? 8 Сакавіка звязана з абаронай правоў жанчын, а мужчынам, атрымліваецца, адмаўляюць у правах або лічаць, што ім змагацца ўжо няма за што, мы цалкам перамаглі няроўнасць? А што наконт мужчын, якім не давялося служыць, і якія штогод з надыходам 23 лютага адчуваюць сябе прыгнечанымі і непаўнавартнаснымі? У рэшце рэшт у Канстытуцыі без усялякай прывязкі да пола гаворыцца: "Абарона Рэспублікі Беларусь – абавязак грамадзяніна Рэспублікі Беларусь."
Просім праінфармаваць навучальныя ўстановы, што, каб пазбегнуць дыскрымінацыі і навязвання стэрэатыпных гендарных роляў, нефармальныя "святы мужчын" варта перанесці на 19 лістапада, бо 23 лютага - гэта не "мужчынскi дзень", а Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь."
До настоящего времени способом, указанным в обращении, о результатах его рассмотрения я не уведомлен. Прошу обеспечить надлежащее рассмотрение и направление ответа.
Количество подписей под петицией:
34
Теги: жалоба обращения 23 февраля
Рашэнне аб устанаўленні дзяржаўных свят, святочных дзён і памятных дат, наданні адпаведнай падзеі статуса дзяржаўнага свята прымаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
18кБ, добавлено Moder2, 2018-06-03 17:03:14
Наше мнение