PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №1610
22 июня 2018

Спыніць знос каштоўных агароджаў і помнікаў на Вайсковых могілках

Летам 2018 года распачаты працы па гэтак званым упарадкаванні Вайсковых могілак у г. Мінску (вуліца Казлова). Але пакуль працы на помніку культуры 3 катэгорыі нагадваюць банальны знос помнікаў, у тым ліку каштоўных і непашкоджаных.
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Летам 2018 года распачаты працы па гэтак званым упарадкаванні Вайсковых могілак у г. Мінску (вуліца Казлова). Дадзены некропаль – гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь (3 катэгорыя), з’яўляецца адным з самых унікальных ў беларускай сталіцы. Заснаваныя ў 1840-х гадах, яны стаяць у адным шэрагу з Літаратарскімі масткамі ў Санкт-Пецербургу і Нова-Дзявочымі могілкамі ў Маскве, могілкамі Пер-Лашэз у Парыжы і Роса ў Вільні, яны сталі месцам апошняга спачыну Янкі Купалы і Якуба Коласа, Паўлюка Труса і Кузьмы Чорнага, Усевалада Ігнатоўскага і Яўгена Барычэўскага.

Пахаванні 1930 гадоў, нават не дагледжаныя сваякамі, патрабуюць увагі і дагляду, а не знішчэння і замены аднолькавымі камянямі.

Пакуль працы больш нагадваюць звычайны знос помнікаў. Выяўлены напступныя парушэнні:

1) Рабочымі прыбраны і здадзены на металалом агароджы, якія маюць мастацкае значэнне. Так, былі знішчаны агароджы Народнага артыста А.Арсэнка, намесніка паўнамоцнага прадстаўніка АДПУ па Беларускай вайсковай акрузе І. Апанскага і многія іншыя. Літаральна з-пад балгаркі ўдалося ўратаваць мастацкую агароджу Маісея Выдрына (1870-1951), заснавальніка і кіраўніка першай у Беларусі кафедры акушэрства і гінекалогіі.

Дадзеныя агароджы (іх мастацкія элементы) ствараюць адзіны ансамбль надмагільнага помніка. Іх знос сведчыць пра непрафісійнасць прац, што праводзяцца, а таксама пра чарговыя страты беларускай культуры. Да таго ж, усе гэтыя агароджы знаходзіліся не ў разбураным стане і нават не былі сур’ёзна пашкоджаныя.

2) Падчас прац дзясяткі надмагілляў знесены і заменены стандартнымі знакамі (плітамі). Разам з тым зносяцца не толькі кепскія надмагіллі, але і тыя, што знаходзяцца ў абсалютна нармальным стане. Тым самым парушаецца артыкул 22 Закона «О погребении и похоронном деле», дзе адзначаецца, што могуць быць прыбраныя “надмогильные сооружения, степень разрушения которых исключает их ремонт и (или) восстановление”.

3) У адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 104 Кодэкса стварэнне пагрозы прычынення шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці, пагаршэнне тэхнічнага стану або стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне і пагаршэнне ўмоў успрымання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняюцца.

Просім прыняць неабходныя меры:

1) Спыніць працы для тэрміновага разбіральніцтва;

2) Высветліць, ці былі пройдзены ўсе неабходныя падрыхтоўчыя працэдуры ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь;

3) Забяспечыць навуковым наглядам дадзеныя працы (напрыклад, спецыялістамі Інстытута гісторыі Акадэміі Навук Беларусі);

4) Перагледзець спіс магіл і агароджаў, якія зносяцца, улічваючы іх мастацкія вартасці і значэнне асобы ў гісторыі. Прняць усе меры, каб старыя мастацкія агароджы былі вернуты на месца.

5) Прыцягнуць вінаватых у парушэнні патрабаванняў ахоўнага абавязацельства да адміністрацыйнай адказнасці.

Читать далее: