PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №1688
22 июля 2018

За справаздачу пра выкарыстаныя сродкі ды працяг рэканструкцыі каналу Агінскага і далучэнне Слонімшчыны да бязвізавай прасторы "Брэст"

За справаздачу пра выкарыстаныя сродкі ды працяг рэканструкцыі каналу Агінскага і далучэнне Слонімшчыны да бязвізавай прасторы "Брэст"
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь,

- улічваючы велізарны патэнцыял турыстычны патэнцыял Слонімшчыны з яе краявідамі, выбітнымі помнікамі гісторыі і архітэктуры, сярод якіх Жыровіцкі Сьвята-Успенскі манастыр, Сядзіба Пуслоўскіх "Альбярцін", Агінскі канал, збудаваны Міхалам Казімірам Агінскім у 1783 годзе, шматлікімі турыстычна-экскурсійнымі маршрутамі і культурнымі падзеямі, у тым ліку фестываль «Паланез»;

- зважаючы на атрыманыя Слонімскім раёнам ў 2016 годзе фінансавыя сродкі ў рамках праекту «Садзеянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», фінансаваным Еўрапейскім саюзам і Праграмай развіцця ААН у суме каля 60 000 долараў ЗША, а таксама ахвяраванні грамадзянаў і прадпрыемстваў Слонімшчыны ў суме каля 35 000 беларускіх рублёў з абмешчанымі планамі: 1) добраўпарадкаванне і рэканструкцыя малога канала Агінскага і прылеглыя да яго тэрыторыю і аб'екты; 2) усталяванне ў горадзе Слоніме помніку Міхаілу Казіміру Агінскаму. 3) добраўпарадкаванне тэрыторыі Слонімскага замчышча з узнаўленнем макету палаца М.К.Агінскага. 4) арганізацыя турыстычнага трансгранічнага маршруту Украіна-Беларусь-Літва праз Дняпро-Прыпяць-Вялікі канал Агінскага-Шчара-Нёман;

- падкрэсліваючы важнасць далейшых намаганняў па прыцягненні інвестыцыяў і турыстаў у Слонімскі раён з мэтай стварэння новых працоўных месцаў і магчымасцяў на мясцовым узроўні;

- дбаючы пра добрае кіраванне, празрыстасць і мэтавае выкарыстанне атрыманых і ў будучыні сабраных грашовых сродкаў на мясцовае развіццё Слонімшчыны;

ПРОСІМ:

1. Даць падрабязную публічную справаздачу адносна згаданых выкарыстаных грашовых сродкаў з канкрэтным указаннем працаў, выдаткаў і адказных установаў.

2. Правесці шырокае публічнае абмеркаванне з абавязковым удзелам грамадзянскай супольнасці і незалежных сродкаў масавай інфармацыі, у прыватнасці «Газеты Слонімскай», і прыняць пакрокавую публічную Праграму развіцця турыстычнай інфрастуктуры Слонімскага раёну, у асаблівасці, далейшай рэканструкцыі і развіцця Каналу Агінскага улучна са стварэннем лодачнай станцыі, якая існавала ў міжваенны перыяд.

3. Зрабіць неабходныя захады да адпаведных уладаў Беларусі, каб ініцыяваць унясенне зменаў ва Ўказ №462 ад 26.12.2017г., "Аб усталяванні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзянаў" з мэтай уключэння Слонімскага раёну ў турысцка-рэкрэацыйную зону "Брэст".

Читать далее: