PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №1751
20 августа 2018

За беларускую мову на этыкетках!

У Беларусі сёння забаронена пісаць на этыкетках толькі па-беларуску. У той жа час толькі па руску пісаць можна. Спынім дыскрымінацыю! Падпішы петыцыю каб інфармацыя даводзілася адначасова на беларускай і рускай мовах у абавязковым парадку.
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

1 лютага 2017 года ўступіў у сілу СТБ 1100-2016 “Харчовая прадукцыя. Інфармацыя для спажыўца. Агульныя патрабаванні”, які быў прыняты Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (далей – Дзяржстандарт). У артыкуле 4 дакумента гаворыцца наступнае: “Інфармацыя для спажыўца ў выглядзе тэксту наносіцца на рускай або рускай і беларускай мовах”.

Гэта фармулёўка парушае норму Закона “Аб абароне правоў спажыўцоў” і Канстытуцыю Беларусі аб роўнасці моў, бо з яе вынікае, што толькі па-беларуску інфармацыю даводзіць нельга, а толькі па-руску – можна. Выправіць гэта парушэнне можа толькі ўвядзенне абавязку інфармаваць спажыўца на дзвюх дзяржаўных мовах адначасова.

СТБ 1100-2016, а таксама Тэхнічны рэгламент Мытнага саюза № ТР ТС 005/2011 «Аб бяспецы ўпакоўкі», які цяпер дзейнічае і ў Беларусі, у п.4 арт.6 стварыў калізію нормаў, што прапісаныя ў Канстытуцыі, Законе «Аб мовах» і ў Законе «Аб абароне правоў спажыўцоў».

Тэхнічны рэгламент МС «Аб бяспецы ўпакоўкі» прадпісвае, што «інфармацыя павінна быць выкладзена на рускай мове і на дзяржаўнай(ых) мове(ах) дзяржавы-чальца МС пры наяўнасці адпаведных патрабаванняў у заканадаўстве(ах) дзяржавы(ў)-чальца(оў) МС».

Згодна з п. 4.1.2 ТР МС «Харчовая прадукцыя ў частцы яе маркіроўкі» (ТР ТС 022-2011), «…маркіроўка запакаванай харчовай прадукцыі павінна быць нанесена на рускай мове і на дзяржаўнай(ых) мове(ах) дзяржавы-ўдзельніцы Мытнага саюза пры наяўнасці адпаведных патрабаванняў у заканадаўстве(ах) дзяржавы(аў)-удзельніцы(аў)…».

ТР ТС 005/2011, ТР ТС 022-2011 і СТБ1100-2016 патрабуе, каб руская мова прысутнічала абавязкова. Беларуская мова з’яўляецца неабавязковой і не можа выкарыстоўвацца без рускай мовы.

У той жа час, абарона правоў спажыўцоў, без залежнасці ад таго, якой дзяржаўнай мовай яны карыстаюцца ў жыцці, з’яўляецца важнай задачай, што стаіць перад нашай дзяржавай, што на практыцы рэалізуе канстытуцыйную норму аб тым, што Беларусь з’яўляецца сацыяльнай дзяржавай.

Гэту сітуацыю можна выправіць праз змены ў СТБ 1100-2016, паводле якіх інфармацыя павінна даводзіцца да спажыўца адразу на дзвюх дзяржаўных мовах. Пры такой рэдакцыі закона вытворцы не толькі з Беларусі, але і з іншых краін Мытнага саюза, што рэалізуюць прадукцыю на тэрыторыі Беларусі, будуць абавязаны маркіраваць прадукцыю па-беларуску і па-руску, рэалізуючы тым самым норму арт. 17 Канстытуцыі.

На сёння нашы прапановы аб унясенні змен у прававыя акты, паводле якіх інфармацыя аб тавары павінна даводзіцца да спажыўца адразу на дзвюх дзяржаўных мовах, падтрымліваюць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 5-га і 6-га скліканняў, выканаўчыя камітэты, Саветы дэпутатаў, Міністэрства культуры, Інстытут мовазнаўства НАН, таварыствы абароны правоў спажыўцоў, а таксама вытворцы тавараў і паслуг.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У. Андрэйчанка ў сваім адказе на прапанову зменаў, паводле якіх інфармацыя аб таварах і паслугах павінна даводзіцца адначасова па-беларуску і па-руску, адзначыў, што ён «як грамадзянін Рэспублікі Беларусь і дэпутат цалкам падтрымлівае ініцыятывы па пашырэнні сферы ўжывання беларускай мовы».

Дырэктар філіяла Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследванняў беларускай мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі І. Капылоў паведаміў, што Інстытут мовазнаўства падтрымлівае прапанаваныя намі карэкціроўкі прававых актаў. І. Капылоў адзначыў, што «ўнясенне дадзеных змен будзе садзейнічаць забеспячэнню моўных правоў беларускіх спажыўцоў, раўнапраўнаму становішчу Беларусі як самастойнага суб’екта Мытнага саюза, а таксама замацаванню станоўчага міжнароднага іміджу нашай краіны».

Як адзначае выканаўца абавязкаў дырэктара Гомельскага тлушчавага камбіната Н. Асадчая, «1 студзеня 2015 г. уступіла ў сілу дамова аб стварэнні Еўразійскай эканамічнай прасторы. Згодна з часткай 1 артыкула 2 Дамовы гарманізацыя заканадаўства – гэта збліжэнне заканадаўства дзяржаў-членаў, накіраванае на ўстанаўленне падобнага (сапастаўнага) нарматыўнага прававога рэгулявання ў асобных сферах. Заканадаўства адной дзяржавы-члена ЕАЭС (Рэспублікі Беларусь) павінна быць гарманізавана з заканадаўствам іншых дзяржаў-членаў. Дзе, напрыклад, інфармацыя аб таварах, вытворцах выкладаецца на дзвюх мовах: замежнай і нацыянальнай, таму прапанова па змяненні заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў мае пад сабой падставу».

Надуманымі лічыць скаргі некаторых вытворцаў на тое, што дадаць беларускую мову на этыкетку надзвычай дорага, гендырэктар “Лідскага піва” Аўдрыус Мікшыс: “У нас аддрукаваная этыкетка захоўваецца на складзе максімум некалькі месяцаў, затым мы друкуем новую. Дадаць беларускую мову не складана. Гэта тым больш нічога не каштуе, у параўнанні з павагай да роднай мовы.”( http://belbeer.com/2017/04/05/8309/ )

Неабходна заўважыць, што толькі ў Беларусі з усіх іншых краін Мытнага саюза руская мова з’яўляецца таксама дзяржаўнай нараўне з нацыянальнай (за выключэннем Расіі дзяржаўнай мовай з’яўляецца толькі руская мова. Улічваючы палажэнні Тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза ўжо зараз бачна, што пры інфармаванні спажыўцоў Мытнага саюза выкарыстоўваюцца ўсе дзяржаўныя мовы, акрамя беларускай, бо з-за нормы аб змяшчэнні дзяржаўнай і рускай мовы на тавары і таго, што ў Беларусі адной з дзяржаўных моў з’яўляецца руская, вытворцы эканомяць толькі на беларускай мове.

На падставе выкладзенага вышэй прашу ўнесці змены ў СТБ 1100-2016 “Харчовая прадукцыя. Інфармацыя для спажыўца. Агульныя патрабаванні” і выкласці артыкул 4 у наступнай рэдакцыі:

“Інфармацыя для спажыўца ў выглядзе тэксту наносіцца на беларускай і рускай мовах”.

Читать далее: