Паважаны Гаеў Андрэй Анатольевіч!
На падставе пунта 14 Пастановы Дзяржаўнага Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі ад 23 лістапада 2000 года № 15 (у рэдакцыі Пастановы Дзяржкаммаёмасці ад 11.06.2007) «Аб зацвярджэнні Інструкцыі па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага алфавіта” звяртаемся да Вас з просьбай аб садзейнічанні па вяртанню і прывядзенню раманізаваных назваў беларускіх геаграфічных назваў на картаграфічным сэрвісе “Google Maps” кампаніі LLC Google у адпаведнасці як з беларускім заканадаўствам, так і практыкай выкарыстання гэтай Інструкцыі ў беларускай дзяржаве.
На дадзены момант вышэйуказаны сэрвіс з’яўляецца найбольш папулярным у свеце, ён выкарыстоўваецца для навігацыі і пошуку ў шматлікіх мабільных дадатках.
Да 2017 года раманізацыя беларускіх геаграфічных назваў на дадзеным рэсурсе з большага адлюстроўвалася ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам і рэкамендацыямі ААН, аднак па невядомых прычынах на дадзены момант пачалася актыўная і бязграматная замена раманізаваных назваў на транслітараваныя рускамоўныя і беларускамоўныя (рэдка) з вялікай колькасцю памылак. Для прыкладу: расійская кампанія Yandex на сваіх картаграфічных сэрвісах раманізаваныя назвы найменняў адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыльяных адзінак Рэспублікі Беларусь адлюстроўвае ў адпаведнасці з патрабаваннямі беларускага заканадаўства.
На дадзены момант на прыкладзе горада Мінска транслітарацыя назваў вуліц уяўляе сабой філалагічны і алфавітны рэбус, які не адпавядае абсалютна ніякай сусветнай практыцы (як беларускай, так і расійскай) перадачы кірылічных назваў на лацінскі алфавіт.
Напрыклад, праспект Незалежнасці на карце адлюстраны як Praspyekt Nezalyezhnastsi, Праспект Пераможцаў — Prospekte Pobededitelei , праспект Дзяржынскага — Prospekt Dzerzhinskogo, а вось праспект Машэрава перададзены пакуль правільна — praspiekt Mašerava. Таксама на мапах можна сустрэць і такія варыянты як vulica Janki Kupaly адначасова з ulitsa Kalinovskogo, транслітарацыя 1-га Цвёрдага Завулка перададзена як 1-Y Tvordy Pereulok.
Назвы метро — а гэта галоўная транспартная артэрыя горада, — з нядаўнага часу пачалі таксама адлюстроўвацца як, напрыклад, Nemiga замест Niamiha, Ploshchad' Yakuba Kolasa(!) замест Plošča Jakuba Kolasa, Sportivnaya замест Spartyŭnaja і г.д.
На вуліцах Мінска і іншых гарадоў шматлікія ўказальнікі на дадзены момант стараюцца выконваць ў адпаведнасці з існуючым заканадаўствам, афіцыйная англамоўныя карты Беларусі для замежнікаў выдаюцца з улікам патрабаванняў Інструкцыі.
Улічваючы, які іміджавы ўрон гэта можа прынесці з-за таго, што Рэспубліка Беларусь мае 30-дзённы бязвізавы рэжым са шматлікімі краінамі свету, а таксама, што ў 2019 годзе ў Мінску будуць адбывацца Другія Еўрапейскія гульні, карыстанне дадзенымі мапамі з іх прынцыповымі заменай і ігнараваннем нацыльнай сістэмы раманізацыі з заменай іх на грубыя памылковыя варыянты, і немагчымасцю звязаць фактычна існуючыя указальнікі вуліц і метро з інфармацыяй на мапах Google, гэта прыводзіць і можа прывесці да нязручнасцей і блытаніны, канфліктных сітуацый сярод турыстаў і гасцей нашай дзяржавы.
Звяртаемся да Вас з просьбай даць рэкамендацыі і, пры магчымасці, аказаць садзейнічанне Кампаніі Google па выкарыстанні і вяртанні беларускай нацыяльнай сістэмы раманізацыі, якая была рэкамендавана у лютым 2013 года Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый у якасці міжнароднай сістэмы раманізацыі беларускіх геаграфічных назваў (спасылка http://www.eki.ee/wgrs/res/res_10_6.htm ) на сваім картаграфічным сэрвісе.
Количество подписей под петицией:
195
Дзяржмаёмасць двойчы накiравала кампанii Google лiст з рэкамендацыяй выкарыстоуваць нацыянальную сiстэму раманiзацыi.
Комментарии (25)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться