PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №1782
06 сентября 2018

За перанос выходнага дня на Дзяды (02.11) замест Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі (07.11)

На сегодняшний день День Октябрьской революции утратил свою роль в жизни общества, а молодежь не знает о заслугах Компартии СССР, который распался. В то же время, существует потребность в наведении порядка на могилках предков в народный праздник Деды.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, улічваючы, што пунктам 5 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.03.1998 № 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь" устаноўлена, што рашэнне аб усталяванні дзяржаўных святаў, святочных дзён і памятных дат, надзяленні адпаведнай падзеі статусам дзяржаўнага свята прымаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, просім унесці змены ў пазначаны Ўказ і зрабіць непрацоўным днём рэлігійны святочны дзень 2 лістапада (Дзень памяці) замест 7 лістапада (Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі).

Згодна арт. 4 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь “Ідэалогія палітычных партый, рэлігійных або іншых грамадскіх аб’яднанняў, сацыяльных груп не можа ўстанаўлівацца ў якасці абавязковай для грамадзян”. Аднак жа, на сённяшні дзень ў Беларусі 7 лістапада на дзяржаўным узроўні адзначаецца як Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, калі ўшаноўваецца У.І.Ленін, лідар Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, у будучым Камуністычнай Партыі Савецкага Саюза, кіраўніцтва якой у будучыні ўсталявала адпартыйную сістэму ў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, а сама стала інструментам сталінскага тэрору адносна дзесяткаў тысяч непавінных людзей: палітычных апанентаў, пэўных сацыяльных груп. Таму адзначэнне падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі на дзяржаўным узроўні супярэчыць артыкулу 2 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь: “Чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы”. Да таго ж, святкаванне Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі кульцівіруе антыканстытуцыйныя метады і формы змены ўлады, што супярэчыць захаванню спакою і міру ў нашай краіне.

У народным каляндары на тэрыторыі Беларусі традыцыйна шануецца памяць аб продках, што падцвярджаецца наяўнасцю памінальных святаў Дзяды, якіх ў залежнасці ад рэгіёна краіны існуюць ад 8 да 11 на год. Асабліваю ўвагу маюць веснавыя (Радуніца), якія маюць афіцыйны статус дзяржаўнага выходнага дня, і восеньскія (Восеньскія Дзяды), адзначэнне якіх узмацняе сямейныя каштоўнасці, бо аб’ядноўвае праз агульную памяць і навядзенне парадку на могілках сваіх продкаў, прымушае чарговы раз задумацца і ўспомніць аб вялікім кошце міра і спакою ў нашай краіне.

2018 год быў абвешчаны годам малой радзімы, адной з мэтаў якога з’яўляецца зварот увагі насельніцтва Беларусі ў навядзенне парадку на зямлі продкаў, вёсках і малых гарадах.

Перанос выходнага дня з 7 лістапада на 2 лістапада дазволіць:

1. выканаць у поўнай меры артыкулы 2, 4 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь;

2. умацаваць сямейныя каштоўсці праз наведванне членамі сям’і могілак продкаў;

3. у рамках абвешчанага кіраўніком дзяржавы 2018 года годам малой радзімы павялічыць магчымасці жыхароў Беларусі ў навядзенні парадку ў малых населеных пунктах, а таксама чарговы раз успомніць аб вялікім кошце міра і спакою ў нашай краіне.

Читать далее: