PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №187
10 мая 2016

Захаваем беларускамоўную школу

Настаўніца беларускай мовы з вёскі Гошчава (Івацэвіцкі р-н Брэсцкая вобл.) ініцыюе перавядзенне мясцовай школы з беларускай на рускую мову навучання. Юлія Папко перакананая, што родная мова не патрэбная дзецям, бо ў будучыні будзе ствараць іх перашкоды.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Юлія Папко, настаўніца беларускай мовы ў Гошчаўскай СШ, ініцыюе перавядзенне мясцовай школы з беларускай на рускую мову навучання. Свае дзеянні яна аргументуе тым, што дзецям складана вучыцца па-беларуску.

"Моўны бар’ер — гэта істотная і вялізная праблема. Дзеці ня могуць знайсьці сяброў. Іх часта называюць калгасьнікамі і гэтак далей", - кажа спадарыня Юлія.

На дадзены момант за перавод школы на рускую мову навучання настаўніца сабра подпісы бацькоў 65 вучняў школы, у якой цяпер навучаецца каля 80 дзяцей. Дырэктар Гошчаўскай СШ Аляксей Халадовіч не супраць такой ініцыятывы. Крыніца: http://www.svaboda.org/content/article/27725869.html

1. У петыцыі за перавод школы на рускую мову сцвярджаецца, што існуе моўны бар'ер паміж белмоўнай школай і рускамоўнай сям'ёй. Мы лічым такую аргументацыю неістотнай: беларуская мова захавалася ў вёсках у народна-дыялектнай форме. Таму калі бар'ер існуе, то толькі паміж літаратурнай беларускай мове ў школе і дыялектнай у сям'і.

2. Таксама ў петыцыі сцвярджаецца, што большасць вучэбна-метадычных дапаможнікаў выдаецца па-руску. Па дадзеным Белстата ў 2013-2014 навучальным годзе 15% дзяцей навучаліся па-беларуску. У краіне наладжана выданне падручнікаў і дапаможнікаў на беларускай мове ў дастатковым аб'ёме.

Беларуская мова - нацыянальная мова беларускага народу. Па інфармацыі змешчанай атласе ЮНЭСКА "Міжнародныя мовы ў небяспецы", беларуская мова мае статус "unsafe" - "небяспечна". Гэта найвышэйшы бал для мовы, якая знаходзіцца пад пагрозай вымярання. Нашай задачай з'яўляецца захаванне беларускай мовы як культурнай каштоўнасці беларусаў.

Читать далее: