PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №1971
20 ноября 2018

Спынiць рэканструкцыю помнiка Калiнiну ў Мiнску

Рэканструкцыя помнiка Калiнiну ў Мiнску
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

У гэтым годзе Мiнгарвыканкам аб'явiў 2 тэндэра на рамонт и рэстаўрацыю помнiка Калiнiну, якi прастаяў на аднайменнай плошчы 40 гадоў. Тэндэры не адбылiся, але рэканструкцыя ўжо пачалася. Кошт рамонта i рэстаўрацыi складае 134 066 рублеў (або 63,1 тысячы долараў).

За гэтыя грошы можна набыць 2 якасных апарата УГД у раённыя бальнiцы, 100 камп'ютэраў у школы, тоны камянёў для аднаўлення i рэканструкцыi Крэўскага замку або часткова прафiнансаваць будаўнiцтва пешаходнага моста памiж в. Хорск i г. Давыд-Гарадок у Столiнскiм раёне (якога зараз ўвогуле няма).

Асоба Калiнiна мае сумнеўнае дачыненне да сённяшняй Беларусi. Менавiта яго подпiс стаiць на дакуменце пастановы ЦВК i СНК СССР «О внесении изменений в действующие уголовно-процессуальные кодексы союзных республик», згодна якой расследаванне i разгляд спраў «о террористических организациях и террористических актах против работников советской власти» адбываліся за 10 дзён і без абскарджання прыгавору. Амаль усе тыя справы былi сфабрыкаваны. Подпiс Калiнiна стаiць на дакументах па пашырэнню рэпрэсiй у БССР, на растрэльных спiсах польскiх афiцэраў, якiх знiшчылi ў Катынi.

Мы, нiжэйпадпiсаныя, лiчым немэтазгодным аднаўленне помнiка забойцу людзей розных нацыянальнасцяў і заклікаем спыніць ушанаванне памяці гэтай асобы. У памяць пра забiтых людзей просім:

1. Пазбавiць помнiк Калiнiну статуса гісторыка-культурнай каштоўнасцi.

2. Спынiць рэстаўрацыю помнiка Калiнiну.

3. Лiквiдаваць пастамент i помнiк Калiнiну як аварыйны.

4. Накiраваць вызваленныя сродкi на рэальна неабходныя для насельнiцтва рэчы.

Читать далее: