PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №2173
30 января 2019

ЗАБАРАНІЦЬ БУДАЎНІЦТВА НА МЕСЦЫ МАСАВЫХ РАСТРЭЛАЎ у Брэсце

БУДАЎНІЦТВА НА МЕСЦЫ МАСАВЫХ РАСТРЭЛАЎ
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Як вядома, у час ІІ сусветнай вайны насельніцтва Брэста за адзін тыдзень зменьшылася ўдвая. Масавыя экзэкуцыі жыхароў габрэйскай нацыянальнасці адбываліся на Бронай гары і на тэрыторыі былога гета, межы якога ахопліваюць згаданы участак.

У студзені 2019 года ў Брэсце, на участку ў межах вуліц Куйбышава, Дзяржынскага, Будзёнага, выдзеленым пад забудову, было выяўлена чарговае месца масавых растрэлаў. Яно знаходзіцца ў непасрэднай блізасьці да ям, выяўленых там жа ў 1956, 1976 гг. Ахвяры панеслі смерць за прыналежнасць да габрэйскай нацыянальнасці і адпаведнае веравызнанне. На сёняшні дзень колькасць выяўленых на гэтым месцы рэштак наблізілася да лічбы 500, але ці гэта канец? Наўрад ці.

Важна спыніць якуюкольвек забудову гэтай тэрыторыі з двух прычын: першая- невядома сколькі яшчэ таямніц хаваецца побач і другое – павага да памерлых.

Адно з самых страшных пракляццяў у габрэяў гучыць так: “Хай зямля выкіне твае косткі”. Нельга дапусціць, каб ўжо новае пакаленне ўчыніла зло, якое дапусцілі нашы продкі ў 1842 годзе, пры пабудове крэпасці. Тады былі спаганены 500 гадовыя габрэйскія могілкі, косці памерлых выкапаныя з магіл і перапахаваны на новых могілках. У 1950-1970-х гадах новыя могілкі так сама былі апаганены, а на іх месцы пабудаваны стадыён "Лакаматыў".

Мы прапануем не дапусціць чарговага акту вандалізму і непавагі да ахвяраў генацыду.

На падставе арт. 41 Закона "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні», які ўсталёўвае, што выканкамы вырашаюць пытанні размяшчэння аб'ектаў будаўніцтва на адпаведнай тэрыторыі, патрабуем зЗабараніць забудову на месцы масавых растрэлаў.

Тэрыторыю даследаваць на наяўнасць іншых пахаванняў, агарадзіць і стварыць мемарыяльны парк(сквер) памяці ў гонар 30 000 берасцейцаў габрэйскай нацыянальнасці.

Читать далее: