PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №2444
15 апреля 2019

Не зачыняйце шапік у а.г.Любань Вілейскага раёна

Шапік ў а.г.Любань Вілейскага раёна плануюць зачынiць
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Як нам стала вядома ў а.г.Любань Вілейскага раёна зачыняецца шапік РУП «Белсаюздрук».

Нядаўна ў а.г.Любань ўжо зачынілі краму гаспадарчых тавараў.

Жыхарам а.г.Любань вельмі дапамагаў дадзены шапік, яны набывалі там газеты, часопісы, канцылярскія тавары для дзяцей у школы, насенне, пачастунак, прадметы гігіены, а таксама цыгарэты.

Як вы самі сябе пазіцыянуеце, што Гандлёвая сетка «Белсаюздрук» адрозніваецца зручным для пакупнікоў размяшчэннем - фармат «побач з домам» і / ці «па шляху». Аднак закрыццё шапіка РУП «Белсаюздрук» у а.г.Любань, Вілейскага раёна выходзіць з фармату «побач з домам» і / ці «па шляху", бо бліжэйшы такі шапік будзе знаходзіцца ў г.Вілейка, на адлегласці 15 кіламетраў, што складзе цяжкасць для жыхароў а.г.Любань, у якім пражывае больш за 900 чалавек.

У сувязі з вышэйпададзеным просім не зачыняць шапік РУП «Белсаюздрук» у а.г.Любань Вілейскага раёна

Читать далее: