PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №2590
06 июня 2019

Абаронім гістарычную забудову Чэрвеня!

У Чэрвені вырашылі знесці гістарычны будынак, каб пабудаваць на яго месцы навабуд у псеўдагістарычным стылі. Ніводны будынак у горадзе не ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Просім абараніць ад знішчэння гістарычную забудову у горадзе Чэрвені.

Нядаўна з'явілася інфармацыя, што ў Чэрвені вырашылі знесці гістарычны будынак па адрасе плошча Свабоды № 8, у якім цяпер размяшчаецца раённы краязнаўчы музей.

Спецыялісты далі заключэнне аб тым, што будынак непрыдатны для далейшай эксплуатацыі без рэканструкцыі, на якую, відаць, ніхто не захацеў шукаць грошы, адразу назваўшы яе занадта дарагой, каб захаваць будынак. Таму было вырашана яго знесці і на яго месцы ўзвесці новы будынак, які не мае нічога агульнага з гістарычным, хоць яго фасады і выканы ў псеўдагістарычным стылі.

Будынак музея быў пабудаваны ў канцы XIX - пачатку XX стагоддзя ўрачом па прозвішчы Кудзін. У доме з моманту ўзвядзення размяшчалася Ігуменская павятовая ўправа, а доктар Кудзін атрымліваў арэндную плату. З балкона гэтага гістарычнага будынка жыхарам горада было абвешчана пра звяржэнне самадзяржаўя і ўсталяванне Савецкай улады. Пасля рэвалюцыі дом Кудзіна шмат гадоў выкарыстоўваўся як адміністрацыйны будынак. У ім размяшчаліся рэўкам, Савет народных дэпутатаў, райкам партыі, райвыканкам. У 1984 годзе ў будынак заехала раённая бібліятэка, з 1992 года ў трох залах адкрыты Чэрвенскі раённы краязнаўчы музей[1].

Дом Кудзіна, які захаваў у сваёй архітэктуры рысы мадэрну, размешчаны на заходнім баку гістарычнага Рынка (цяпер плошча Свабоды), забудова якога, разам з забудовай паўднёвага і паўночнага бакоў плошчы, фарміруе адзіны комплекс.

У цэнтры горада добра захавалася гістарычная забудова пачала ХХ стагоддзя, якая з'явілася пасля пажару 1899 года, што цалкам знішчыў драўляны цэнтр. Яна была пабудаваная ігуменскімі майстрамі з мясцовай цэглы, і мае агульнае архітэктурнае рашэнне, аднолькавую форму вокнаў, ляпніну[1]. На жаль, неахайнае стаўленне да гістарычнай спадчыны, адсутнасць ахоўнага статусу і нізкі ўзровень свядомасць ды густу вядуць да візуальнай дэградацыі гістарычнай забудовы ў гарадах і мястэчкай Беларусі.

Просім абараніць ад знішчэння дом Кудзіна, рэкамендаваўшы Чэрвеньскаму раённаму выканаўчаму камітэту найхутчэй разгледзець пытанне аб падрыхтоўцы прапаноў па наданні матэрыяльным культурным каштоўнасцям гістарычнага цэнтра Чэрвеня статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ва ўстаноўленным заканадаўствам аб культуры парадку. Сярод іншых варта звярнуць увагу на наступныя аб'екты:

* плошча Свабоды, 8;

* плошча Свабоды, 20 (магазін "Родны кут");

* плошча Свабоды, 22/вуліца Ленінская 2;

* плошча Свабоды, 28;

* плошча Свабоды, 40;

* вуліца Мінская, 1;

* вуліца Мінская, 2;

* вуліца Карла Маркса, 2;

* вуліца Карла Маркса, 4;

* вуліца Карла Маркса, 5;

* вуліца Карла Маркса, 6;

* вуліца Карла Маркса, 7;

* вуліца Карла Маркса, 8;

* вуліца Карла Маркса, 9;

* вуліца Карла Маркса, 14;

* вуліца Луначарскага, 49;

* вуліца Гарбачова, 20.

Просім настойваць на рэканструкцыі цяперашняга будынка раённага музея (плошча Свабоды, 8) і недапушчальнасці зносу. Новы будынак можна размясціць за існуючым, калі бракуе грошай на рэканструкцыю, пакінуць помнік закансерваваным, бо больш іх не становіцца, і мы не ў праве раскідвацца каштоўнасцямі толькі праз банальную нястачу. А калі стары будынак будзе ўсё ж знесены (а мы ведаем, што на месцах могуць дзейнічаць на апераджэнне), патрабаваць аднаўлення ў гістарычным выглядзе, а не будаваць на яго месцы навабуд з псеўдагістарычнымі фасадам.

Нагадваем, што станам на 2018 год у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей у Чэрвені ўнесены ўсяго адзін аб'ект - брацкая магіла па вул.Кашавога, хоць відавочна, што горад мае куда больш помнікаў[2]. Таксама варта адзначыць, што, напрыклад, згодна з дзяржаўнай праграмай "Культура Беларусі" на 2011-2015 гады было запланавана павелічэнне колькасці гісторыка-культурных каштоўнасцей у дзяржаўным спісе на 1 тыс. адзінак, але ў выніку толькі 139 пазіцый папоўнілі спіс[3]. Многія помнікі пакінутыя па-за ўвагай, застаюцца безабароннымі, разбураюцца ці знішчаюцца. Паказальны прыклад Бабруйска, для якога ўжо шмат гадоў рыхтуецца прапанова, але ўвесь гэты час ягоны багаты на помнікі гістарычны цэнтр застаецца без ахоўнага статусу, фактычна нішто не забараняе сёння пусціць яго пад бульдозер - усё быццам бы па законе... На падставе гэтага мусім рэкамендаваць разгледзець магчымаць увядзення дадатковай катэгорыі для нававыяўленых помнікаў, як гэта зроблена, напрыклад, у Расійскай Федэрацыі[4]:

"Объект, обладающий признаками объекта культурного наследия, в отношении которого в региональный орган охраны объектов культурного наследия поступило заявление о его включении в реестр, является выявленным объектом культурного наследия со дня принятия региональным органом охраны объектов культурного наследия решения о включении такого объекта в перечень выявленных объектов культурного наследия.

Выявленный объект культурного наследия подлежит государственной охране в соответствии с настоящим Федеральным законом до принятия решения о включении его в реестр либо об отказе во включении его в реестр"

1) Гэтая інфармацыя ўзятая ў раздзеле "Достопримечательности" на афіцыйным сайце Чэрвеньскага райвыканкама, такім чынам фармальна ўлады раёна прызнаюць каштоўнасць гістарчнай забудовы і цікавасць да, але чамусьці не імкнуцца яе абараняць. http://www.cherven.minsk-region.by/ru/gosti/2015-03-22-13-35-08/dostoprimechatelnosti.html

2) http://kultura.by/uploads/files/Gosspisok-sajt-2018-13.03.pdf

3) https://blr.belta.by/printv/culture/view/spis-gistoryka-kulturnyh-kashtounastsej-u-belarusi-za-chatyry-gady-papounili-139-abektau-27796-2014

4) http://docs.cntd.ru/document/901820936

Читать далее: