Мы, жыхары горада Глыбокае і Глыбоцкага раёна, а таксама грамадзяне, якія наведваюць з турыстычнымі і іншымі мэтамі Глыбокае, просім разгледзець наступны зварот.
Грамадскі туалет на аўтастанцыі ў горадзе Глыбокае не адпавядае сучасным уяўленням пра камфорт. Там няма ні каналізацыі, ні вадаправоду – то бок, немагчыма нават памыць рукі. Акрамя таго, чалавек, які наведвае туалет, сутыкаецца з моцным непрыемным пахам ад выграбных ямаў, асабліва ў летні час.
Нам непрыемна ўсведамляць і тое, што Глыбокае засталося адзіным горадам у рэгіёне, дзе на аўтастанцыі няма нармальнага туалета. На аўтастанцыях у Плешчаніцах, Бягомлі, Докшыцах, Браславе, Паставах, Мёрах і нават Шаркаўшчыне даўно абсталяваныя туалеты з каналізацыяй і вадаправодам. А пасажыры, якія прыязджаюць у Глыбокае аўтобусамі, а таксама праязджаюць праз Глыбокае транзітам (у тым ліку пасажыры міжнароднага маршрута Мінск – Рыга) пазбаўлены гэтых мінімальных выгодаў цывілізацыі.
Акрамя таго, стан туалета на аўтастанцыі г. Глыбокае часта становіцца прадметам негатыўных каментароў у інтэрнэце. Неаднаразова пад артыкуламі пра Глыбокае на папулярных інтэрнэт-парталах карыстальнікі пакідалі каметары кшталту: “Глыбокае – вельмі прыгожы горад, а вось туалет там на аўтастанцыі – жахлівы”. Такая сітуацыя негатыўна адбіваецца на іміджы горада, мясцовых уладаў, а таксама закранае гонар жыхароў Глыбокага.
У сувязі з вышэйнапісаным, просім знайсці грашовыя сродкі і абсталяваць на аўтастанцыі г. Глыбокае туалет з каналізацыяй і вадаправодам. Просім разгледзець дадзены зварот і даслаць адказ у тэрмін, вызначаны заканадаўствам.
Количество подписей под петицией:
196
Теги: туалет туризм автостанция общественный транспорт #общественное пространство
Па пытанню ўладкавання каналiзацыi i санвузлоў на аўтастанцыi г.Глыбокае на iмя старшынi Глыбоцкага райвыканкама накiраваны лicт у мэтах прадугледжання фiнансавання бягучага рамонту пры фармiраваннi раённага бюджэту на 2020 г.
Комментарии (3)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться