PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №2652
26 июня 2019

Чыноўнік, адказвай па-беларуску! За права атрымаць ад супрацоўнікаў дзяржаўных органаў вусны адказ на мове звароту

Абавязаць чыноўнікаў адказваць на беларускай мове, калi заяўнік да яго звяртаецца па-беларуску з вусным зваротам.
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы (арт. 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года са змяненнямі і дапаўненнямі, далей - Канстытуцыя).

Са свайго боку, дзяржава адказная за захаванне гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны (арт.15 Канстытуцыі). У прыватнасці Рэспубліка Беларусь забяспечвае ўсебаковае развіццё і функцыянаванне беларускай і рускай моў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця (арт. 2 Закона "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" ад 26 студзеня 1990 г.).

У межах рэалізацыі моўных правоў грамадзян прыняты амаль 10 год таму (18.07.2011) Закон "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" замацоўваў права заяўнікаў атрымліваць пісьмовыя адказы (паведамленні) на пісьмовыя і электронныя звароты на мове звароту. Але названы закон меў палавінчаты характар: грамадзяніну было гарантавана даць адказ на мове звароту (дзяржаўнай) толькі ў пісьмовай ці электроннай форме, што не абараняла правы беларускамоўных грамадзян краіны.

У гэтым звароце мы засяродзімся на адносінах, якія ўзнікаюць пры зваротах грамадзян да дзяржаўных служачых у вуснай форме.

Як вынікае з Закона "Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь" (арт. 24), права на паступленне на дзяржаўную службу маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія валодаюць дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь. Заўважым: не "адной з дзяржаўных моваў", а "дзяржаўнымі мовамі" - то бок і беларускай, і рускай у неабходным аб'ёме.

Такім чынам, з аднаго боку, пераходны перыяд прамежкам у амаль 10 год з часу прыняцця Закона "Аб зваротах..." дазволіў дзяржаўным служачым прызвычаіцца да зваротаў грамадзян на беларускай мове, з другога - дазволіў мець практыку ў зносінах па-беларуску ў час падрыхтоўкі пісьмовых адказаў.

Наступным лагічным крокам ёсць дапрацоўка заканадаўства (Закона "Аб дзяржаўнай службе..." і/або Закона "Аб зваротах...") у частцы права грамадзян атрымліваць адказы (паведамленні) на мове звароту ў ДЗЯРЖАЎНЫЯ ОРГАНЫ, незалежна ад формы падачы зварота - вуснай ці пісьмовай.

Зыходзячы з напісанага вышэй, прапануем і патрабуем:

дапрацаваць заканадаўства, якое рэгулюе адносіны падчас зваротаў грамадзян у дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь такім чынам, каб незалежна ад формы звароту (вуснай, пісьмовай ці электроннай) было гарантавана права на атрыманне адказу (паведамлення) на той дзяржаўнай мове, на якой быў зварот.

Читать далее: