У апошні час шырокае распаўсюджванне атрымліваюць прэзентацыі, на якія запрашаюць пэўную колькасць людзей дзеля рэкламы і продажу тавараў (посуд, пасцельная бялізна, масажныя прылады, касметыка, ачышчальныя фільтры вады і г.д.). Трэба заўважыць, што кошт гэтых тавараў завышаны ў разы. Сярод наведвальнікаў такіх прэзентацый, а таксама сярод пакупнікоў, часцей за ўсё, аказваюцца пенсіянеры, якія з лёгкасцю паддаюцца на ўгаворы спецыяльна абучаных прадаўцоў.
Звычайна, працэс прэзентацыі праходзіць у хуткім рэжыме, наведвальнік не мае пэўнага часу на абдумванне пакупкі. Як вынік, пакупнік застаецца без вялікай сумы грошаў і з кучай непатрэбных яму рэчаў, частку з якіх яму далі "у падарунак". Калі наведвальнік не мае пэўнай сумы грошай, яму прапануюць аформіць крэдыт на некалькі гадоў. Заўважым, што працэс афармлення крэдыту не займае шмат часу, дзеля гэтага прадаўцы маюць дакументы са сканіраванымі подпісам і пячаццю банка замест арыгінальных. Ужо пасля прэзентацыі ў спакойнай абстаноўцы пакупнік пачынае разумець, што набыты тавар яму не патрэбен і што гэты ж самы тавар можна набыць у іншых месцах у разы танней. Але вярнуць тавар і скасаваць дагавор куплі-продажу ў такіх выпадках не заўсёды магчыма.
Зыходзячы са сказанага вышэй, з улікам таго, што ад дзеянняў агрэсіўнага маркетынгу звычайна церпяць уразлівыя слаі насельніцтва, патрабуем разгледзець на заканадаўчым узроўні пытанне па ўрэгуляванню гандлю на зазначаных прэзентацыях.
Количество подписей под петицией:
683
Теги: прэзентацыі пенсіянеры гандаль
Cпажывец мае законныя правы для скасавання дагавора рознiчнага куплi-продажу, заключанага ў дзень правядзення прэзентацыі. Абарона правоў спажыўцоў ад магчымых злоўжыванняў з боку прадаўца, а таксама механізм рэалізацыі такой абароны, вызначаны нормамі дзеючага заканадаўства.
Комментарии (11)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться