PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №2700
14 июля 2019

Дазволіць сталую рэгістрацыю жыхарам садовых таварыстваў!

Жыхары садовых таварыстваў пазбаўленыя права мець сталую рэгістрацыю па месцы пражываньня
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Усё болей беларускіх грамадзянаў абіраюць у якасьці сталага месца пражываньня дамы ў садовых таварыствах, тады як дзяржава пазбаўляе іх права быць зарэгістраванымі па месцы пражываньня.

Згодна беларускага заканадаўства, грамадзяне павінныя зарэгістравацца менавіта там, дзе яны пражываюць. Аднак тое сама заканадаўства забараняе мець сталую рэгістрацыю жыхарам садовых таварыстваў.

Апошнім застаецца альбо рэгістравацца ў сваіх родных, альбо набываць платную рэгістрацыю, альбо стацца афіцыйна незарэгістраванымі.

Сваякоў, якія маглі бы зарэгістраваць у сябе, маюць далёка ня ўсе. Апрача таго, яны могуць жыць у іншым рэгіёне, і вельмі аддаленым - такім чынам, усе працэдуры, зьвязаныя з месцам сталай рэгістрацыі, значна ўскладняюцца. Каб памяняць пашпарт, прыкладам, давядзецца ў працоўны дзень знаходзіцца ў супрацьлеглым куце краіны.

Тым, хто сваякоў з мажлівасьцю рэгістрацыі ня мае, чыноўнікі раюць набываць рэгістрацыю платна, што зьяўляецца абсурдам. Для платнай рэгістрацыі трэба заключыць дамову арэнды памяшканьня. Зь якой прычыны жыхар уласнага дома ў садовым таварыстве мусіць заключаць фіктыўную дамову арэнды й выдаткоўваць на гэта сродкі адзіна з мэтай быць зарэгістраваным?

Да таго ж, такая рэгістрацыя супярэчыць здароваму сэнсу, бо зарэгістраваны ня толькі не пражывае па месцы платнай рэгістрацыі, але можа нават ня ведаць, дзе знаходзіцца афіцыйнае месца ягонай рэгістрацыі.

Трэці варыянт - адсутнасьць сталае рэгістрацыі - пазбаўляе грамадзянаў права быць зарэгістраваным па месцы сталага жыхарства, што стварае свае складанасьці.

Перадусім, складана ўжо атрымаць статус нідзе не зарэгістраванага - гэта робіцца выключна праз суд, куды зьвярнуцца сама асоба, што жадае атрымаць такі статус, немагчыма.

З гэтае прычыны ў грамадзянаў, якія прадаюць, дапусьцім, пакой у камунальнай кватэры, каб палепшыць жыльлёвыя ўмовы й набыць дом у садовым таварыстве, могуць узьнікнуць праблемы ўжо з продажам пакоя. Яго можна прадаць, калі пакупнік згадзіцца зьвяртацца ў суд, заплаціўшы высокую мыту, каб пазбавіць рэгістрацыі былых уладальнікаў.

Апрача таго, незарэгістраваныя грамадзяне могуць сутыкнуцца з немагчымасьцю атрымаць банкаўскі крэдыт альбо нават зарэгістраваць аўтамабіль, ня кажучы ўжо пра рэгістрацыю дзяцей і атрыманьня для іх месца ў садку ці школе.

Тым часам, сталую рэгістрацыю ў садовых таварыствах сваім грамадзянам ужо дазволіла Расейская Федэрацыя.

У сваю чаргу беларускія дзяржаўныя чыноўнікі часта паведамляюць, што пытаньне сталае рэгістрацыі ў садовых таварыствах вырашаецца. Аднак на практыцы вынікаў няма - чыноўнікі апэлююць да таго, што ў садовых таварыствах могуць адсутнічаць неабходныя сацыяльныя гарантыі.

Аднак жыхары садовых таварыстваў ужо зьяўляюцца жыхарамі садовых таварыстваў, незалежна ад так званых сацыяльных гарантыяў. Яны патрабуюць не сацыяльных гарантыяў, а магчымасьці рэалізаваць сваё права на сталую рэгістрацыю па месцы жыхарства.

Читать далее: