Да Дня беларускага пісьменства 2019 года на адным з дамоў па вуліцы Чырвонаармейскай у Слоніме было намаляванае графіці з выявай тэатра Агінскага і подпісамі на рускай мове. Дзень беларускага пісьменства — свята, якое наўпрост звязанае з беларускай мовай і беларускай культурай, таму афармленне горада па-руску з’яўляецца абсурдным.
Слонім моцна зрусіфікаваны горад, бальшыня шыльдаў у ім падпісаныя па-руску, знак на ўездзе ў горад рускамоўны, рускамоўныя нават надпісы на табло аўтобусаў. Па ўсім відаць, гэта сістэматычныя дзеянні ўладаў горада па русіфікацыі асяроддзя, не спыняе нават Год малой радзімы і Дзень беларускага пісьменства.
У траўні 2019 года намесніца начальніка ўпраўлення ідэалогіі Слонімскага райвыканкама абяцала, што надпіс будзе выпраўлены на беларускамоўны, аднак у жніўні райвыканкам адмовіўся ад гэтых планаў са спасылкай на скаргі расійскіх актывістаў.
Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, патрабуем выправіць подпіс вышэйзгаданага графіці на беларускамоўны, а таксама ў далейшым спрыяць пашырэнню беларускай мовы ў гарадской прасторы.
Количество подписей под петицией:
793
Еще фотографии Скрыть фотографии
Теги: культура беларуская мова Слоним Слонім
Надпіс на графіці, размешчаным на сцяне жылога будынку па адрасе: вул.Чырвонаармейская, 17, 8 жніўня 2019 г, зроблены на дзвюх дзяржаўных мовах.
Надпiс размешчан 8 жнiўня 2019 г. на сцяне жылога будынку па адрасе: г.Слонiм, вул.Чырвонаармейская, 17, зроблен на дзвюх дзяржаўных мовах.