Абуральны адказ аблвыканкама наконт захавання гістарычнай забудовы Чэрвеня
получен
Адресат:
- Министерство культуры Республики Беларусь
Текущий статус обращения:
- Ответ получен 16 августа 2019. Читать ответ
У адказе на электронны зварот грамадзян аб захаванні гістарычнага дома Кудзіна (цяпер у ім размяшчаецца раённы музей) ў Чэрвені, які плануецца знішчыць дзеля ўзвядзення псеўдагістарычнага навабуда, Мінскі аблвыканкам заявіў (адказ прыкладзены), што знішчэнне гэтага гістарычнага будынка і ўзвядзенне новага не парушыць гістарычную аб'ёмна-планіровачную структуру, а культурны гістарычны ландшафт будзе захаваны. Узнікае пытанне: калі знесці ўсе астатнія гістарычныя будынкі ў горадзе і пабудаваць на іх месцы абсалютна новыя, гэты культурны гістарычны ландшафт таксама будзе лічыцца захаваным?
Але найбольш уражвае тое, як Мінаблвыканкаме перакручваюць Кодэкс аб культуры, адказваючы на прапанову надаць шэрагу гістарычных будынкаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Так, спасылаючыся на пункт 2 артыкула 92 вышэйзгаданага Кодэкса, сцвярджаецца, што «статус гісторыка-культурнай каштоўнасці можа быць нададзены нерухомай матэрыяльнай каштоўнасці пры ўмове, што яна з'яўляецца аўтэнтычнай або рэстаўраванай у адпаведнасці з навукова-праектнай дакументацыяй на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях.», пры гэтым, на думку чыноўнікаў выканкама, пералічаныя ў папярэднiм звароце будынкі ў Чэрвені ў ходзе шматлікіх рамонтаў падвергліся значным змяненням, сярод якіх "страчаны многія аўтэнтычныя элементы (Якія? Дзе? Сумніўна, што праводзілася нейкае навуковае ці натурнае даследванне), праведзена замена вокнаў і дзвярных блокаў, будынак аддзела ЗАГС рэканструяваны, у будынку гімназіі праведзены сучасныя рамонтныя работы і іншае." Як бачым, усё вельмі абстрактна. Што змянілі "сучасныя рамонтныя работы" і рэканструкцыя? Знішчылі дашчэнту будынкі ці толькі падвясныя столі навесілі? Чым займаецца аддзел архітэктуры райвыканкама, што ў яго пад носам (і з ягонай пісьмовай згоды) працягваецца дэградацыя гістарычнай забудовы? Адказу няма.
Просім спецыялістаў з Міністэрства культуры Беларусі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі патлумачыць нам і Мінскаму абласному выканаўчаму камітэту:
1) Ці праўда, што пры знішчэнні аднаго з найбольш буйных гістарычных будынкаў Чэрвеня, з якім звязана шмат гістарычных падзей, культурны гістарычны ландшафт горада не пацерпіць?
2) Ці праўда, што статус гісторыка-культурнай каштоўнасці можа быць нададзены нерухомай матэрыяльнай каштоўнасці толькі пры ўмове, што ў ёй сталярка часоў цара, ніколі не праводзіліся "сучасныя рамонты", абсалютна ўсе архітэктурныя элементы захаваліся і папярэдне была праведзена рэстаўрацыя? Або пад аўтэнтычнасцю разумецца нешта большае, напрыклад, аўтэнтычнасць месца, матэрыяла, задумы — ўсё тое, што адначасна знікне разам з разбурэннем дома Кудзіна?
3) Наколькі вялікімі стратамі мусяць быць, каб відавочна гістарычнаму будынку было адмоўлена ў статусе гісторыка-культурнай каштоўнасці? І якія страты звычайна характэрныя для аб'ектаў, якім усё ж быў нададзены такі статус? (вядома, што кожны выпадак унікальны, але хацелася б пабачыць прыклады, каб разумець, хто мае рацыю.)
4) Якія меры па захаванні гістарычных аб'ектаў, якія не маюць статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, мусяць прадпрымаць мясцовыя ўлады?
5) Якую практычную (матэрыяльную) і культурную карысць прадстаўляе выяўленне, захаванне і аднаўленне гістарычнай спадчыны для пэўнай мясцовасці і грамадства ў цэлым?
6) Ці праўда, што ў Чэрвені настолькі непапраўныя змяненні гістарычных будынкаў, што ніводнаму з іх не ўяляецца магчымым надаць статус ГКК?
Нагадваем, што будынак музея быў пабудаваны ў канцы XIX - пачатку XX стагоддзя ўрачом па прозвішчы Кудзін. У доме з моманту ўзвядзення размяшчалася Ігуменская павятовая ўправа, а доктар Кудзін атрымліваў арэндную плату. З балкона гэтага гістарычнага будынка жыхарам горада было абвешчана пра звяржэнне самадзяржаўя і ўсталяванне Савецкай улады. Пасля рэвалюцыі дом Кудзіна шмат гадоў выкарыстоўваўся як адміністрацыйны будынак. У ім размяшчаліся рэўкам, Савет народных дэпутатаў, райкам партыі, райвыканкам. У 1984 годзе ў будынак заехала раённая бібліятэка, з 1992 года ў трох залах адкрыты Чэрвенскі раённы краязнаўчы музей. Улічваючы багатую гісторыю і значэнне для рэгіёна, просім Міністэрства культуры рэкамендаваць Чэрвеньскаму райвыканкаму надаць будынку статус мемарыяльнага месца.