Грамадскі транспарт Воршы ўжо некалькі гадоў выкарыстоўвае расейскую мову ў сваёй працы. Беларуская мова, на якой раней аб'яўляліся прыпынкі ў аўтобусах, адсутнічае як у абвестках, так і ў раскладах на саміх прыпыначных пунктах. У той момант, калі ў іншых гарадах Беларусі прыпынкі аб'яўляюцца і падпісваюцца на беларускай мове, у Воршы гэтага няма, сустрэчы з кіраўніцтвам аўтапарку і звароты туды не далі плёну. Размовы пра захаванне спадчыны, традыцый, выступы з заклікамі пра пашану да малой радзімы не маюць ніякага сэнсу, калі родная беларуская мова выціснутая з усіх сфераў жыцця ў Воршы і Аршанскім раёне.
Патрабуем вярнуць беларускую мову ў грамадскі транспарт горада Воршы!
Количество подписей под петицией:
365
Теги: беларуская мова Орша грамадскі транспарт
Прынята рашэнне правесцi анкетаванне сярод грамадзян, якiя пражываюць у горадзе Орша, аб мове абвяшчэння назваў прыпынкаў.