PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №2787
11 августа 2019

Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь: перагледзець рашэнне аб будаўніцтве дома №35 у вёсцы Копішча

1. Адклікаць дазвол на на працяг будоўлі як неадпаведны заканадаўству.
2. Не выдаваць далейшых дазволаў на працяг будоўлі дома №35, бо гэта пярэчыць указам і даручэнням Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.

Мы, жыхары вёскі Копішча Бараўлянскага с/с, Мінскага раёна, i iншыя грамадзяне звяртаемся з нагоды працягу будаўніцтва дома №35 па генплане у вёсцы Копiшча арганізацыяй ТАА "СІ-трэйдынг", якое мы лічым парушэннем сваіх правоў і заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Будаўніцтва названага дома прызнана Мінскім абласным выканаўчым камітэтам і Пракуратурай Мінскай вобласці самавольным на падставе артыкула 223 пункта 1 падпункта 2 Грамадзянскага Кодэкса Рэспублікі Беларусь і паводле пункта 4 падпункта 1 гэтага артыкула Мінаблвыканкамам было вынесена рашэнне №917 ад 25.10.2018 на знос самавольнай будоўлі і прывядзенне надзела ў прыдатны да выкарыстання стан. У далейшым ТАА "СІ-трэйдынг" працягнула будаўніцтва жылога дома на падставе даручэння Прэзідэнта з ўмовай адлічэння часткі прыбытку арганізацыі ад такой будоўлі ў мясцовы бюджэт. З такім рашэннем не згодны, лічым яго незаконным, сыходзячы з наступнага.

У адпаведнасці з артыкуламі 59 і 60 закона “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” а таксама артыкулам 17 закона "Аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь", Прэзідэнту належыць права адмяняць незаконныя рашэнні органаў мясцовага кіравання. У адпаведнасці з артыкулам 28 закона “Аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь” актамі Прэзідэнта з’яўляюцца дэкрэты, указы і распараджэнні. Такім чынам, для адмены рашэнняў выканкама Прэзідэнтам неабходнымі з’яўляюцца адначасова дзве ўмовы: незаконнасць прынятага рашэння выканкамам і прыняцце пэўнага акта Прэзідэнтам. Ні першая, ні другая ўмова не выканы, што выключае магчымасць працягу самавольнай будоўлі, але на практыцы адбываецца адваротнае.

У сувязі з вышэйнапісаным просім адклікаць выдадзены Вамі дазвол на працяг самавольнай будоўлі жылога дома №35 ТАА "СІ-трэйдынг", як незаконны, адмяніць рашэнні, якія былі прынятыя выканкамамі на падставе гэтага дазволу, і тым самым аднавіць законнасць пры будаўніцтве жылого дома №35 у вёсцы Копішча Мінскага раёна.

Будаўніцтва дома №35 у вёсцы Копішча пярэчыць наступным указам і даручэнням Прэзідэнта, таму лічым працяг будоўлі немагчымым:

1) указ Прэзідэнта “Аб зацверджанні генеральнага плана г. Мінска і некаторых пытаннях яго рэалізацыі” раздзел 1, глава 2, п.1.5: “забяспечыць будаўніцтва для мінчан у гарадах-спадарожніках раёнаў жылой шматкватэрнай забудовы ў адпаведнасцi з горадабудаўнічай дакументацыяй, абмежаваць размяшчэнне шматпавярховай шматкватэрнай жылой забудовы для мінчан на тэрыторыі мінскага раёна.”

2) указ Прэзідэнта ад 7 лютага 2006 г. № 72, п.1.8: “Мінімальна неабходныя аб'екты сацыяльнай інфраструктуры ўзводзяцца і прымаюцца ў эксплуатацыю ў раёне (квартале) жылой забудовы паралельна з будаўніцтвам жылых дамоў.” Паблізу запланаваны дзіцячы сад і школа, аднак будаўніцтва гэтых аб’ектаў не вядзецца;

3) даручэнне ад 02.09.2016: "Прыводзьце ў парадак гэтыя населеныя пункты (вакол Мінска - заўв. аўтара), каб яны мелі завершаны выгляд, і спыняйце там будаваць, таму што гэта тое ж самае, што забудоўваць Мінск".Крыніца: https://blr.belta.by/president/view/budaunitstva-shmatpavjarhovyh-damou-vakol-minska-prapanuetstsa-spynits-50543-2016/

4) даручэнне ад 03.10.2017: “Замест таго каб парк недзе закласці або ў парадак прывесці, вы пачынаеце штампаваць жыллё. Месца няма, дзе жыллё будаваць? Абавязкова трэба канфлікт учыніць з насельніцтвам?”

“Вы самі перасяліцеся ў гэты дом і жывіце там, а побач узвядзіце вышынны будынак 12 паверхаў, каб ваш дом аказаўся ў двары гэтага вышыннага будынка. Абавязкова трэба канфлікт нейкі ўчыніць”

"Я прашу тое, што цяпер абазначыў, мець як самае строгае ўказанне да вашай работы. Паўтарэння больш не будзе. На людзей трэба крыху звяртаць увагу. А то хутка адзеравянеем, як у асобных нашых суседзяў. Улада сама па сабе, а людзі самі па сабе". Крыніца:

https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-patrabue-spynits-razboj-z-neabgruntavanym-ushchylnennem-i-vysechkaj-dreu-62420-2017/

У сувязі з вышэйнапісаным, просім Вас устрымацца ад выдачы далейшых дазволаў на працяг гэтай будоўлі. З мэтай выканання згаданага пункта 1.8 Указа Прэзідэнта №72 ад 7 лютага 2006г і ў сувязі з тым, што паводле інфармацыі, апбулікаванай ТАА “СІ-трэйдынг” праз СМІ, частка яго працаўнікоў застанецца незанятая ў выніку спынення будоўлі дома №35, лічым мэтазгодным прыцягнуць ТАА “СІ-трэйдынг” да будаўніцтва вышэйзгаданых сацыяльных аб’ектаў.

Читать далее: