Звяртаем Вашую ўвагу на тое, што ў часе рэканструкцыі даху будынка па адрасе вул. Піянерская 29/24 ў Магілёве было неабгрунтавана скажона архітэктурнае аблічча: былі знішчаны элементы атыку (сценкі парапета), які вянчаў рызаліты (невялікія выступы на фасадзе) на галоўным і бакавым фасадах, а таксама рызаліт вуглавой часткі. У выніку парушылася аўтарская задума і кампазіцыйная выразнасць будынка. Пры правільна спраектаваных схілах даху, гэтыя архітэктурныя элементы не маглі быць перашкодай для сцёку вады. Між іншым нагадваем, што будынак быў пабудаваны ў пасляваенны перыяд у стылі савецкага неакласіцызму (больш вядомага як "сталінскі ампір"). Пабудовы таго перыяду з'яўляюцца дастаткова адметнымі па архітэктуры, каб прэтэндаваць на атрыманне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці (у Мінску падобны статус быў нададзены, напрыклад, не так даўно дамам па вул. Якуба Коласа, 38, 40, 42, выкананым у тым жа стылі, і, нават, больш сціплых па сваім архітэктурным вырашэнні), але падобнае непаважлівае стаўленне да працы папярэдніх пакаленняў архітэктараў, ставіць пад пагрозу захаванне відавочна каштоўнай забудовы цэнтральнай часткі горада. Просім аднавіць знішчаныя архітэктурныя элементы.
Развернуть текст петиции Свернуть текст петицииКоличество подписей под петицией:
86
Еще фотографии Скрыть фотографии
Теги: строительство культура архитектура Могилёв
Работы па капiтальным рамонце выконваюцца без атрымання дазвольнай дакументацыi ад мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.
Усе работы вядуцца згодна з зацверджанай праектнай дакументацыяй, якая прайшла дзяржаўную экспертызу, узгоднена з камiтэтам архiтэктуры i градабудаўнiцтва Магiлёва i камiтэтам па будаўнiцтву i архiтэктуры Магiлёўскай вобласцi.