У аршанскай прэсе прайшлі публікацыі пра планы РПЦ (рускай праваслаўнай царквы) пабудаваць у Воршы чарговы храм. Наш горад, мяркуем, не мае патрэбы ў чарговым збудаванні культу, паколькі ў ім хапае праваслаўных цэркваў, а таксама ёсць каталіцкія і пратэстанцкія.
Планы з'явіліся ў той час, калі:
тэрыторыя былога Куцеінскага манастыра выглядае вельмі сціпла, каб называць гэта азначэннем "Лаўра", як у мінулыя стагоддзі;
ніяк не аднаўляецца ацалелы корпус былога Базылянскага манастыра. Ідзе поўнае ігнараванне зваротаў жыхароў Воршы і знявага гісторыі горада.
Кіраўніцтва епархіі РПЦ, адказнай за Аршаншчыну, неаднаразова ўнікала вырашэння згаданых праблемаў, толькі спасылалася на "адсутнасць фінансавых магчымасцяў". Нягледзячы на ўдаваныя цяжкасці з грашыма, у гістарычным цэнтры Воршы некалькі год таму з'явілася праваслаўная царква з аўтамабільнай паркоўкай побач, будуецца царква на месцы згарэлай у раёне чыгуначнага вакзала. А цяпер на нейкія грошы распрацавана праектная дакументацыя на храм у Задняпроўі, і на іх жа плануецца пабудова дадзенай царквы. І гэта пры "замарозцы" старых праектаў, за якія адказвае РПЦ на аб'ектах, што знаходзяцца ў яе ўласнасці.
У адпаведнасці з арт.41 Закона "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, вырашаюць пытанні размяшчэння аб'ектаў будаўніцтва на адпаведнай тэрыторыі
Наяяўных праваслаўных храмаў у горадзе, на нашу думку, цалкам дастаткова для вернікаў. Нават падчас святочных службаў не ўсе аршанскія цэрквы добра запаўняюцца людзьмі. Такім чынам, новая царква, якую плануецца збудаваць у Воршы, мяркуем, абсалютна непатрэбная гораду.
Количество подписей под петицией:
171
Еще фотографии Скрыть фотографии
Теги: застройка Орша рэлігія РПЦ Задняпроўе
На вул. Я.Драздовiча няма праваслаўных храмаў, якiя дзейнiчаюць. За час правядзення грамадскага абмеркавання прапаноў (заўваг) па праекце "Храм Свяцiцеля Мiкалая Цудатворца па вул.Я.Драздовiча ў Оршы" ад грамадкасцi не паступала, у сувязi з чым грамадскае абмеркаванне праекта лiчыцца адбыўшымся.