Да 1000-годдзя Брэста ў горадзе адбылася рэканструкцыя прыпынкаў грамадскага транспарту. На новых прыпынках назва напісана па-беларуску і лацінскімі літарамі шляхам транслітарацыі з рускай мовы (гл. фота).
Аднак такая транслітарацыя не адпавядае заканадаўству Беларусі. Паводле Інструкцыі па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь транслітарацыя мусіць адбывацца з беларускай мовы. Адпаведна, напісанне мусіць быць не «prospekt Masherova», а «praspiekt Mašerava» і гэтак далей. Патрабуем прывесці транслітарацыю ў адпаведнасць з заканадаўствам Беларусі, і ў далейшым не ствараць рэбусы-перашкоды ў навігацыі для турыстаў горада Брэста.
Количество подписей под петицией:
154
Еще фотографии Скрыть фотографии
Отобразить документы Скрыть документы
701.5кБ, добавлено hramadzianin, 2019-08-22 23:27:00
Теги: Брэст беларуская мова транслітарацыя
Зроблен афiцыйны запыт аб правiльнасцi назваў прыпыначных пунктаў i ўжывання транслiтарацыi. Зварот знаходзiцца на кантролi ў Брэсцкiм гарвыканкаме.
UPD. У бліжэйшы час назвы прыпыначных пунктаў будуць заменены згодна патрабаванням Інструкцыі па траснлітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь.
Брэсцкiм гарвыканкамам зроблены дадаткова афiцыйны запыт у Дзяржаўны камiтэт па маёмасцi Рэспублiкi Беларусь. Зварот знаходзiцца на кантролi.
Зроблена замена назвы прыпыначнага пункта "Праспект Машэрава" згодна з Інструкцыяй па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага алфавіту. Далей будзе зроблена паэтапная замена астатніх назваў прыпыначных пунктаў.
Комментарии (11)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться