Начальніку аддзела ідэалагічнай работы,
культуры і па справах моладзі
Нараўлянскага раённага выканаўчага камітэта
Рудкоўскай Іне Адамаўне.
Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, вельмі занепакоены тым станам, у якім апынуўся палаца-паркавы ансамбль Горватаў у горадзе Нароўля (гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння, шыфр 312Г000536).
У выніку бяздзеяння і адсутнасці дбайнага гаспадара будынак палаца амаль цалкам страціў дах, што прывяло да катастрафічных наступстваў: разбурылася перакрыццё паміж паверхамі і пачалі руйнавацца сцены. Гэта стала заўважна асабліва цягам апошняга года.
На падставе арт. 41 Закона "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні», якi ўсталёўвае, што выканкамы праводзяць мерапрыемствы па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, просім вас як адказную асобу неадкладна прыняць меры і прывесці будынак палаца ў належны стан, а пры адсутнасці фінансавай магчымасці ўтрымоўваць помнік архітэктуры на балансе аддзела - выставіць яго на аўкцыён з паніжэннем стаўкі да адной базавай велічыні для таго, каб перадаць адказнасць за захаванне помніка архітэктуры іншай арганізацыі ці фізічнай асобе.
Количество подписей под петицией:
1081
Еще фотографии Скрыть фотографии
Аб`ект "Палацава-паркавы ансамбль першай паловы XIX ст. у г.Нароўлi" выстаўляўся на аўкцыёны, якiя не адбылiся. Нараўлянскiм райвыканкамам Гомельаблмаёмасцi ўнесена прапановаа аб правядзеннi паўторнага тура продажу аб`екта.
Нараўлянскім райвыканкамам унесена Гомельаблмаёмасці прапанова аб правядзенні паўторнага тура продажу аб'ектаў. Інфармацыя аб чарговым аўкцыёне размешчана на афіцыйным сайте Гомельаблмаёмасці