Дэкаратыўныя газоны-кветнікі для Гродна
получен
Адресат:
- Гродненский горисполком
Текущий статус обращения:
- Ответ получен 13 ноября 2019. Читать ответ
На падставе арт. 41 Закона "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь", якi ўсталёўвае, што выканкамы забяспечваюць добраўпарадкаванне і падтрыманне належнага санітарнага стану на адпаведнай тэрыторыі, прапануем змяніць падыход да фарміравання газонаў у Гродне і пасеяць на іх сумесь траваў і палявых кветак. Такія газоны маюць назву “маўрытанскіх” ці дэкаратыўных і апошнім часам набываюць папулярнасць у еўрапейскіх гарадах.
Дэкаратыўныя газоны маюць шэраг перавагаў перад звычайнымі. Іх засяваюць сумессю злакавых раслінаў і палявых кветак. Яны не патрабавальныя да глебаў, не патрабуюць частых пакосаў, самааднаўляюцца ў новым сезоне, спрыяюць захаванню біялагічнай разнастайнасці насякомых і робяць гарадскую прастору больш прывабнай.
(Фота 1 зроблена ў Беластоку, лета 2019 г.)
Падбор шматгадовых і аднагадовых кветак і траваў можа быць самым розным: валошкі, рамонкі, макі, лён, календула, канюшына, лубін ды іншыя. Гэта дазваляе стварыць лужок, які будзе квітнець ад вясны да позняй восені. Такі газон не трэба часта касіць, што таксама павысіць камфортнасць гарадскога асяроддзя праз зніжэнне шуму пры пакосах.
Важна, што зеляніна на газонах зніжае тэмпературу глебы, бо расліны адлюстроўваюць да 90% сонечнага выпраменьвання. Па здымках, зробленых цеплавізарам відаць, што на коратка стрыжаных газонах, як і на асфальтавых пакрыццях, тэмпература паверхні дасягае амаль 50 градусаў. (Больш інфармацыі https://hrodna.life/articles/pekla-pa-grodzensku/)
(Фота 2 зроблены ў Гродне, лета 2019 г.)
Апроч эфекта ахалоджвання, расліны, як і дрэвы, дапамагаюць ачышчаць паветра ў горадзе. Яны затрымліваюць некаторыя забруджвальныя рэчывы, а таксама паглынаюць вуглякіслы газ і прадукуюць кісларод. Гэта стварае больш камфортныя ўмовы для гараджан у летнюю спёку.
З экалагічнага даклада да генеральнага плана Гродна вынікае, што ў горадзе не хапае зялёных зонаў. Іх нарматыўная колькасць мае складаць 15 квадратных метраў на кожнага жыхара. Зараз ёсць толькі 3,6 квадратных метры. Зяленыя зоны ў выглядзе дэкаратыўных газонаў з рознатраўем маглі б часткова кампенсаваць недахоп дрэваў у горадзе.
Арганізацыю дэкаратыўных газонаў прапануем пачаць з новых мікрараёнаў Гродна, дзе крытычна не хапае дрэваў і раслінаў. У Альшанцы, Калбасіно, на Дзевятоўцы шмат вялікіх пустак. Яны маглі б стаць эксперыментальнымі пляцоўкамі для высадкі дэкаратыўных газонаў з рознатраўем і палявымі кветкамі. Пазней досвед іх прымянення можа быць пашыраны таксама на цэнтральную частку горада.
(Фота 3, кветкавы лужок у цэнтры Варшавы Фота з інстаграм aga.muzinska aga.muzinskahttps://www.instagram.com/p/ByFBRJLIeQC/?utm_source=ig_embed)
Выносячы пытанне на абмеркаванне ўвосень, мяркуем, што пры станоўчым разглядзе, затраты на новыя газоны могуць быць прадугледжаны ў бюджэце горада на 2020 год.
Читать далее:
-
Строительство новой школы в социальном районе Гомеля "Хутор".
-
Остановка для автобусов у Витебского универмага
-
ПРОТИВ ОТКЛЮЧЕНИЯ ГОРЯЧЕЙ ВОДЫ ЛЕТОМ!
-
Ответ Комитета архитектуры и градостроительства Мингорисполкома на обращение о "Табакерках" нуждается в обосновании.
-
Захаваем мемарыяльнае поле паміж Курапатамі і "Экспабелам"!
-
Сохранение архитектурного облика зданий в стиле модернизм (функционализм), эпохи позднего СССР в Республике Беларусь