Абсцэнная лексіка ў Apple Music
получен
Адресат:
- Министерство информации Республики Беларусь
Текущий статус обращения:
- Ответ получен 17 октября 2019. Читать ответ
Мы, як грамадзяне Беларусі паважаем законы нашай краіны, але ж гэтые законы не павінны працаваць супраць нас і абмяжоўваць нашыя магчымасці карыстацца сучаснымі сэрвісамі, а дакладней праслухоўваць музыку з абсцэннай лексікай у Apple Music.
У адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 9 закона "Аб сродках масавай інфармацыі" (далей - Закон) у СМІ не дапускаецца выкарыстанне абсцэнных слоў і выразаў і гэтая забарона датычыцца да інтэрнэт-рэсурсаў у адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 3 Закона.
Аднак, у адпаведнасці з пунктам 20 артыкула 1 Закона СМІ – форма перыядычнага данясення масавай інфармацыі з выкарыстаннем друку, тэлебачання або радыё, глабальнай сеткі Інтэрнэт, а таксама сеткавае выданне як форма распаўсюджвання масавай інфармацыі з выкарыстаннем глабальнай сеткі Інтэрнэт. Галоўнае ў гэтым пункце слова "перыядычнага".
Сэрвіс Apple Music складаецца з 2-х асноўных частак:
1. Beats 1 Radio – гэта інтэрнэт-радыё, якое распаўсюджвае інфармацыю 24/7 і ў адпаведнасці з гэтым з'яўляецца СМІ. Гэтае радыё не выкарыстоўвае абсцэнную лексіку ва ўсіх краінах вяшчання і таксама ў Беларусі ў адпаведнасці з Законам.
2. Музычная бібліятэка – гэта каталог музыкі, якую карыстальнікі могуць спампоўваць і праслухоўваць ў любы момант і без выкарыстання сеткі Інтэрнэт і ў адпаведнасці з Законам гэтая частка Apple Music не з'яўляецца СМІ, аднак прадстаўнікі кампаніі Apple адказалі, што яны не могуць прадстаўляць беларускім карыстальнікам песні з абсцэннай лексікай з-за беларускага заканадаўства, негледзячы на тое, што Яндэкс.Музыка і Google Play Music прадстаўляюць дадзеную магчымасць без парушэнняў беларускіх законаў. Такая забарона існуе толькі, па нашых дадзеных, ў 2-х краінах: Беларусь і Індыя.
Па наяўных у нас зьвестках, раней грамадзяне краіны звярталісь да прадстаўнікоў улады з гэтым пытаннем, аднак ў адказе яны атрымлівалі некалькіх цытата з Закона і нічога, на нашу думку, па сутнасці пытання.
Акрамя таго, з-за неадназначнасці заканадаўства, мяркуем, краіна стварае праблемы сваім грамадзянам і губляе грошы з падаткаў, якая сплачвае замежная кампанія Apple Inc. з-за таго, што карыстальнікі змяняюць рэгіён на расійскі ці на ЗША.
Такім чынам, мы просім:
1. Правесці аналіз сэрвіса Apple Music (частка "Бібліятэка"), і даць разгорнуты адказ і пункты законаў якія забараняюць спампоўваць і праслухоўваць музыку з абсцэннай лексікай ў неперыядычных сэрвісах і чаму гэтая забарона не датычыцца кампаній Яндэкс і Google.
2. Звязацца з кампаніяй Apple наконт вырашэння дадзенай праблемы.
Дзякуй.
Читать далее:
-
Убрать "Табакерку", размещённую возле дома №10 на ул.Кнорина (Минск)
-
Отмена пошлин на ввоз в Беларусь электромобилей для физических лиц.
-
Рассмотреть альтернативный способ изменения разметки на дорогах в Минске
-
Необходима выделенная полоса для общественного транспорта на ул.Немига!
-
Дэкаратыўныя газоны-кветнікі для Гродна
-
Строительство новой школы в социальном районе Гомеля "Хутор".