Беларуская - мова банкаўская!
получен
Адресат:
- Национальный банк Республики Беларусь
Текущий статус обращения:
- Ответ получен 7 ноября 2019. Читать ответ
У чэрвені 2019 года аўтарам звароту было праведзена даследванне даступнасці банкаўскіх паслугаў на беларускай мове. Былі апытаныя ўсе банкаўскія ўстановы згодна з актуальным спісам на сайце Нацыянальнага банку.
Змест пытанняў быў наступны:
1. Якая агульная колькасць устаноўленых банкаматаў вашага банка?
2. Якія мовы меню можа выбраць кліент пры карыстанні банкаматамі з п.1?
3. Калі банкаматы з п.1 маюць рознае праграмнае забеспячэнне, прашу паведаміць колькасці банкаматаў па кожнай магчымай камбінацыі моваў (напр. "беларуская-руская-англійская" - N банкаматаў, "руская-англійская-нямецкая" - М банкаматаў і г.д.)
4. Якая агульная колькасць устаноўленых інфакіёскаў вашага банка?
5. Якія мовы меню можа выбраць кліент пры карыстанні інфакіёскамі з п.4?
6. Калі інфакіёскі з п.4 маюць рознае праграмнае забеспячэнне, прашу паведаміць колькасці інфакіёскаў па кожнай магчымай камбінацыі моваў (напр. "беларуская-руская-англійская" - N інфакіёскаў, "руская-англійская-нямецкая" - М інфакіёскаў і г.д.)
7. Ці мае банк версію афіцыйнага сайта на беларускай мове?
8. Ці мае наяўны ці патэнцыйны кліент банка (фізічная ці юрыдычная асоба) магчымасць заключаць з банкам пісьмовыя дамовы на беларускай мове?
9. У працяг п.8 - ці маюцца ў банка ў наяўнасці формы такіх дамоваў (на беларускай мове)?
Не ўсе банкі адказалі ў вызначаны законам "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў" тэрмін або адказалі не па сутнасці ўсіх пастаўленых пытанняў, таму некаторыя аспекты таксама былі спраўджаныя ў "палявых умовах", а таксама праз дадатковыя тэлефанаванні ў кантакт-цэнтры адпаведных банкаў.
Атрыманая інфармацыя была апрацаваная і сістэматызаваная - гл. далучаную інфаграфіку.
Факты кажуць самі за сябе: у сферы банкаўскіх паслуг адбываецца дыскрымінацыя грамадзян па моўнай прыкмеце, а менавіта беларускамоўных грамадзян.
Гэтая праблема мае даўнюю гісторыю. Яшчэ ў 2003 годзе Канстытуцыйны Суд устанавiў, што "ў сферы абслугоўвання абарачэння банкаўскiх пластыкавых картак ... пры фармальна-юрыдычным раўнапраўi дзяржаўных моў на практыцы баланс iх выкарыстання не захоўваецца" (гл. Пасланне Канстытуцыйнага суда Рэспублiкi Беларусь Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспублiцы Беларусь у 2003 годзе). Таму Канстытуцыйны Суд палiчыў неабходным звярнуцца ў Парламент з прапановай аб унясеннi ў Закон “Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь” i iншыя акты заканадаўства адпаведных змяненняў i дапаўненняў, здольных забяспечыць фактычную роўнасць у выкарыстаннi дзяржаўных моваў. Як бачым, за 16 год гэтая роўнасць так і не была забяспечаная.
Тым не менш, у нядаўна прынятай Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (ад 18.03.2019) у артыкуле 48 адзначаецца, што "Беларуская мова [...] садзейнічае падвышэнню нацыянальнай самасвядомасці беларускага грамадства і фармаванню яго духоўнасці. Пашырэнне сацыяльных функцый і камунікатыўных магчымасцяў беларускай мовы, яе паўнавартаснае і ўсебаковае развіццё [...] выступаюць гарантам гуманітарнай бяспекі дзяржавы."
Такім чынам, спрыянне Нацыянальным банкам у рэалізацыі ніжэй прыведзеных прапановаў цалкам апраўданае – прапановы накіраваныя на
• забеспячэнне надзейнага функцынавання плацёжнай сістэмы Рэспублікі Беларусь,
• ліквідацыю дыскрымінацыі грамадзян па моўнай прыкмеце,
• умацаванне інфармацыйнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
ПРАШУ:
1. Распрацаваць сумесна з зацікаўленымі бакамі праграму Нацыянальнага банку па рэалізацыі раўнапраўя дзяржаўных моваў ў сферы адносінаў грамадзян і юрыдычных асобаў з банкамі і НКФА.
2. Забяспечыць магчымасць працы з інфакіёскамі банкаў на беларускай мове.
На сённяшні дзень меню інфакіёскаў банкаў фарміруецца толькі на рускай мове.
Улічваючы, што большая частка дадзеных, якія выводзяцца пры здзяйсненні плацяжоў, прадастаўляецца банкам пастаўшчыкамі паслуг (атрымальнікамі плацяжу), у тым ліку ўдзельнікамі аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Разлік», і фарміруецца на рускай мове, банкі не валодаюць паўнамоцтвамі на ажыццяўленне перакладу дадзенай інфармацыі на беларускую мову.
Такім чынам, неабходна абавязаць пастаўшчыкоў паслуг прадстаўляць інфармацыю аб плацяжах на абедзьвух дзяржаўных мовах.
3. Гарантаваць грамадзянам і юрыдычным асобам права заключаць дамовы з банкамі і НКФА на беларускай мове.
4. У працяг п. 3 прашу паведаміць, ці мае права банк ці НКФА адмовіць у заключэнні дамовы на беларускай мове (матывуючы гэта рускай мовай справаводства, адстунасцю формаў на беларускай мове, абмежаваннямі праграмнага забеспячэння ці нечым іншым)?
(Такія факты маюцца - гл. вынікі даследвання далучаную інфаграфіку.)
5. Рэкамендаваць банкам забяспечыць ідэнтычнае па змесце напаўненне іх афіцыйных інтэрнэт-старонак на беларускай мове нароўне з рускай мовай.
6. Рэкамендаваць банкам забяспечыць ідэнтычнае па змесце і функцыянале напаўненне іх сістэм дістанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, інтэрнэт-банкінга, мабільных прыкладанняў і да т.п. на беларускай мове нароўне з рускай мовай.
7. Рэкамендаваць банкам на сваіх афіцыйных інтэрнэт-старонках мець форму электроннага звароту, якая б адпавядала патрабаванням Закона "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў".
8. Нагадаць банкам аб неабходнасці выканання названага ў п.7 Закона, у прыватнасці ў частцы адказу на мове звароту і тэрмінаў давання адказу.
Аб прынятых (запланаваных) мерах у сувязі з агучанымі ў звароце прапановаміі і адказ па сутнасці зададзенага пытання прашу накіраваць у электроннай і пісьмовай формах ў вызначаны законам "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў" тэрмін.
Читать далее:
-
А вы тоже выбрасываете 2 ведра мусора каждый день? Нет? А почему тогда платите за вывоз такого количества?
-
Расширение улицы Шишкина в Минске
-
Вярнуць у Закон "Аб дзяржаўных узнагародах" ордэн Кастуся Каліноўскага
-
Стоп маргарин!
-
Не арестовывать (административно) людей с тяжёлыми заболеваниями
-
Об увеличении допустимой скорости движения транспортных средств