Звяртаем Вашу ўвагу, што, па нашых назiраннях, з вытворчасці, верагодна, ААТ “Белагратэрмінал” па Смаргоні распаўсюджваецца непрыемны, брыдкі пах. Пры адпаведным накірунку ветра ён пакрывае не толькі раён вуліц Трактарная, Багушэвіча, Савецкая, але распаўсюджваецца ў цэнтры горада, мікрараёне “Усходні”, на вуліцы Камінскага.
Склад і ўздзеянне паху на арганізм людзей нам невядомы, што выклікае нашу заклапочанасць. Але незалежна ад гэтага дадзены пах пазбаўляе насельніцтва камфортнага жыцця.
Мяркуем, што наяўнасць у горадзе дадзенага паху пярэчыць п.5 раздзела 3.4 Нацыянальнай стратэгіі устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2035 года, зацверджанай Міністэрствам эканомікі. Паводле яму ў ліку галоўных прыярытэтаў устойлівага развіцця вызначана, у прыватнасці, павышэнне якасці атмасфернага паветра. Мы ж бачым яго пагаршэнне.
Згодна з арт.43 Закона "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" выканкамы базавага ўзроўню ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, забяспечваюць падтрыманне належнага санітарнага стану на адпаведнай тэрыторыі.
Згодна са Статутам ДУ «Гродзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя», яе функцыямi, у тым ліку, з'яўляюцца правядзенне санітарна-гігіенічных, таксікалагічных, мікрабіялагічных даследаванняў у адпаведнасці з вобласцю акрэдытацыі, а таксама забеспячэнне інфармаванасці насельніцтва аб гігіенічнай і эпідэмічнай абстаноўцы на тэрыторыі вобласці.
Таму просім, у межах кампетэнцыі, устанавіць паходжанне дадзенага паху, яго склад і на старонках газеты “Светлы шлях” даць насельніцтву адпаведныя тлумачэнні, а таксама прыняць захады па спыненню дадзеных выкідаў вытворчасці або іх ачыстцы.
Количество подписей под петицией:
70
Iнфармацыя з тлумачэннямі кіраўніцтва ТАА «Белагротерминал» аб дзейнасці дадзенага прадпрыемства і яго ўплыве на навакольнае асяроддзе была апублікаваная ў газеце «Светлы шлях» ад 11.10.2019 №41.
Па выніках фактычных лабараторна-інструментальных даследаванняў, праведзеных акрэдытаванымі лабараторыямі ў 2018-2019 гг., канцэчтрацыя хімічных рэчываў (цвёрдыя часціцы, аксід вугляроду, аксід азоту, дыяксід серы, гексан, серавадарод, аміяк) не перавышала гігіенічных нарматываў.