9 кастрычніка ўзброеныя сілы Турэцкай Рэспублікі пачалі аперацыю «Крыніца міру» ў памежных рэгіёнах Сірыі. Мяркуем, што мэта аперацыі - знішчэнне курдскага самакіравання на поўначы краіны.
З 2011 года ў Сірыі ідзе грамадзянская вайна, і Дэмакратычная Федэрацыя Паўночнай Сірыі, або Ражава, - адно з нешматлікіх месцаў у краіне, дзе, па нашых дадзеных, да ўлады фактычна прыйшоў сам народ, і да сённяшняга часу была больш-менш стабільная сітуацыя.
Маем падазрэнне, што ваенная аперацыя Турцыі "Крыніца міру", па-сутнасці, знішчае распачатыя мірныя працэсы на поўначы Сірыі. Такiм чынам, маюцца дастатковыя падставы меркаваць, што прыкрываючыся праблемай бежанцаў, турэцкія ўлады фактычна вырашаюць свае палітычныя задачы.
На фоне меркаванага абвастрэння канфлікту ў Ражаве становіцца зразумела, што гэты ваенны канфлікт, як і любая іншая вайна, не абыдзецца без ахвяраў сярод мірнага насельніцтва.
Мы лічым, што Рэспубліка Беларусь як адна з заснавальніцаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый не мае маральнага права пакінуць дадзеную сітуацыю без увагі.
Мы патрабуем ад Міністэрства замежных спраў выказаць ноту пратэсту кіраўніцтву Турэцкай Рэспублікі ў сувязі з распачатай аперацыяй, а таксама выказаць сваю падтрымку народнаму самакіраванню на поўначы Сірыі.
Количество подписей под петицией:
20
Теги: армiя МЗС Сiрыя канфлiкт
МЗС Беларусі распаўсюдзіў заяву, у якой выказаў глыбокую занепакоенасць сітуацыяй на паўночным усходзе Сірыі.