PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №3022
14 октября 2019

Вывучэнне ў школах лацінскага беларускага алфавіту на ўроках беларускай мовы

Людзі не разумеюць лацінскага алфавіту роднай беларускай мовы.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Мы, грамадзяне Беларусі, просім дадаць у прадмет беларускай мовы гадзіны па вывучэнні беларускага лацінскага алфавіта і правілаў яго напісання. Беларуская лацінка з'яўляецца неад'емнай часткай беларускай мовы, якую цяпер выкарыстоўваюць для пазначэння вуліц, аўтобусных прыпынкаў і станцый метро. Лічым недарэчным той факт, што ў школьнай праграме пра гэты алфавіт няма ні слова. У выніку, многія беларусы яе не разумеюць. Уключэнне ў школьную праграму мінімуму па знаёмстве з беларускай лацінкай гэтак жа дазволіць лепш разумець граматыку іншых славянскіх моў на лацінскім алфавіце (польскую, чешскую і iншыя).

Беларуская лацінка адкрывае для нашай мовы новыя гарызонты па камунікацыі з іншымі краінамі славянскай моўнай групы і не толькі. Амаль для любога замежніка лацінскі алфавіт нашмат болей звычны, чым кірыліца.

Читать далее: