У мэтах распаўсюджання і пашырэння выкарыстання нацыянальнай мовы нашай краіны просім распачать дэманстрацыю фільмаў у беларускамоўнай агучцы, альбо на мове арыгіналу з субцітрамі ў адзіным кінатэатры горада Пружаны “Спадарожнік” . У Беларусі існуюць запатрабаваныя праекты па агучцы (праект “Кінаконг”), якія сведчаць пра высокую зацікаўленасць насельніцтва ў беларускамоўнай агучцы.
Таксама прапаноўваем у рамках кампетэнцыі пачаць працэс беларусізацыі кінарынку з увядзення 10% квоты на кінапаказы ў беларускай агучцы і дубляжы з паступовым павелічэнням да 50% (што было б справядліва, улічваючы раўнапраўны статус дзяржаўных моў).
Згодна з арт.2 Закона "Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь" Рэспублiка Беларусь праяўляе дзяржаўны клопат аб свабодным развiццi i ўжываннi ўсiх нацыянальных моў, якiмi карыстаецца насельнiцтва рэспублiкi.
У адпаведнасці з п.4 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 17.01.2017 N 40, асноўнымі задачамі Мінкультуры з'яўляюцца забеспячэнне захавання, развіцця, распаўсюджвання і (або) папулярызацыі беларускай нацыянальнай культуры і мовы.
На сённяшні дзень намi назіраецца вялікая зацікаўленасць расійскіх дыстрыб’ютараў ў захаванні рускамоўнага рынку на тэррыторый нашай дзяржавы, што можа прадстаўляць пагрозу для захавання самастойнасці і беларускай мовы як неад’емнай спрадвечнай частцы народнасці беларусаў. Лічым небходным прадставіць права выбару адной з дзвюх дзяржаўных моў.
Количество подписей под петицией:
144
Теги: кино кіно Пружаны Пружанский райисполком
КУП "Брэстаблкінавідэапракат" ажыцяўляецца шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду нацыянальнага, беларускага кінамастацвта і лепшых кінапраектаў для кінавідовішчных арганізацый Брэсцкай вобласці.
КУП “Брэстаблкшавщэапракат” ажыццяўляецца шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду нацыянальнага беларускага кінамастацтва i лепшых кінапраектаў, для кінавідовішчных арганізацый Брэсцкай вобласці.
Комментарии (1)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться