PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №3378
28 января 2020

Аб археалагічных даследаваннях у Бялынічах

Патрабаванне правесці археалагічныя даследаванні на месцы выяўленных рэшткаў царквы ў Бялынічах.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

У канцы лістапада 2019 года ў тэлеграм-канале NEXTA Lite з’явілася публікацыя са здымкам экрана публікацыі з суполкі «Слухи | Белыничи» ў сацыяльнай сетцы Вконтакте (https://t.me/nexta_lite/2083). У гэтым матэрыяле жыхар горада паведаміў, што ў часе зносу будынка бібліятэкі былі знойдзены 2 уваходы ў падзямеллі, прыязджалі ўлады. На нашу думку, мяркуючы па размяшчэнні бібліятэкі справа ад музея, трохі ўглыб ад яго, гэта могуць быць рэшткі знішчанай у сярэдзіне XX ст. савецкімі ўладамі Свята-Раства-Багародзіцкай царквы, якая была ўзведзена на заходнім баку гістарычнага Рынка у XIX ст. у псеўдарускім стылі.

Згодна з артыкулам 89 Кодэкса аб культуры мясцовыя ўлады абавязаны перадаць інфармацыю аб выяўленай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці ў абласную камісію па археалагічных аб’ектах і археалагічных артэфактах для прыняцця рашэння аб аднясенні (неаднясенні) гэтай культурнай каштоўнасці да археалагічнага аб’екта або археалагічнага артэфакта.

Просім паведаміць, ці апавясцілі мясцовыя ўлады кампетэнтныя органы аб выяўленым археалагічным аб’екце, які можа мець вялікую гістарычную каштоўнасць для горада. Адзначаем, што раней у Бялыніцкі райвыканкам быў дасланы калектыўны зварот, у якім сярод іншага прапаноўвалася ў рамках падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства правесці археалагічныя раскопкі на месцы гэтай царквы і знішчанага кармеліцкага касцёла з мэтай удакладнення іх размяшчэння, музеефікацыі падмуркаў, выяўлення абрысаў у бруку і азеляненні, інфармацыйным суправаджэнні.

Читать далее: