У Рэспубліке Беларусь былі ўнесены змяненні ў працэдуру абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікам транспартных сродкаў. Цяпер пры ажыццяўленні страхавання фiзiчнай асобай неабходна прадаставіць дакумент, падцьвярджаючы яго асобу, а калі такі дакумент непрадастаўляецца, то прымяняецца павышаючы каэфіцыент страхавання.
На наш погляд гэты момант ускладняе працэдуру страхавання, так як не кожны страхавацель мае пры сабе дакумент, падцьвярджаючы яго асобу. Таксама гэта норма працэдуры, мяркуем, не адпавядае дырэктыве аб дэбюракратызацыі, таму што ўскладняе працэдуру страхавання. Таксама гэта норма працэдуры прыводзіць да спрашчэння сачэння за жыхарамі Рэспублікі Беларусь, што, па нашаму меркаванню, неадпавядае канстытуцыйнаму строю Рэспублікі Беларусь.
Таму мы патрабуем ад Беларускага бюро па транспартнаму страхаванню сумесна з Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь звярнуцца ў Канстытуцыйны суд з мэтай змянення Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 г. № 530 Аб страхавой дзейнасці і прызнання падпунктаў п.156 "Физическое лицо также представляет страховщику документ, удостоверяющий личность.
Договор внутреннего страхования (договор комплексного внутреннего страхования) может быть заключен без представления страхователем – физическим лицом документа, удостоверяющего личность, с корректировкой размера страхового взноса исходя из установленного максимального значения корректирующих коэффициентов, зависящих от возраста страхователя и его стажа вождения по соответствующей категории транспортного средства, а также аварийности использования транспортного средства." неадпавядаючым Канстытуцыі і Дырэктыве аб дэбюракратызацыі і выдаленні іх з Указа.
Количество подписей под петицией:
10
У цяперашні час страхавальніку дадзена права выбару: заключыць дагавор страхавання з прадстаўленнем пашпарта альбо без яго прадстаўлення. Норма пункта 156 Палажэння аб страхавой дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь ўзгадняецца з канстытуцыйным палажэннем аб гарантаванасці кожнаму грамадзяніну абароны яго правоў.
Палажэннем аб страхавой дзейнасці ў Рэспубліке Беларусь страхавальніку пры заключэнні дагавора ўнутраннага страхавання прадстаўлена права выбару: заключыць дагавор страхавання ў страхоўшчыка ( з прад`яўленнем дакумента, які сведчыць асобу, або без яго прад`яўлення) альбо заключыць дагавор страхавання ў электронным выглядзе.