Сучасны грамадзянін Рэспублікі Беларусь, атрымліваючы пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, можа адзначыць, што адбіткі, якія ставяцца у пашпарце, зроблены на рускай мове, а надпісы, якія запаўняюцца органам, які выдае пашпарт, могуць быць зроблены як на рускай (у большасці выпадкаў робіцца па змоўчанню) так і на беларускай мове (у большасці выпадкаў робіцца па патрабванню). На наш погляд гэта не правільна.
Нагадваем,мы жывем у Рэспубліке Беларусь! І згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь
Артыкул 10. Грамадзяніну Рэспублікі Беларусь гарантуецца абарона і заступніцтва дзяржавы як на тэрыторыі Беларусі, так і за яе межамі.
Артыкул 17. Дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы.
Артыкул 21. Забеспячэнне правоў і свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь з’яўляецца найвышэйшай мэтай дзяржавы.
п.3 Дзяржава гарантуе правы і свабоды грамадзян Беларусі, замацаваныя ў Канстытуцыі, законах і прадугледжаныя міжнароднымі абавязацельствамі дзяржавы.
Жадаем адзначыць, што беларуская мова адначасова і дзяржаўная і нацыянальная мова краіны. І мы жадаем, каб кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь мог абраць не толькі мову запаўнення адбіткаў, але і мову, на якой зроблены надпісы самаго адбітка.
Таму, мы, жыхары Рэспублікі Беларусь, падпісаўшыя гэты зварот, лічым, што трэба ўнесці змяненні у Пастанову Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 15.11.2010 № 364 "Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вядзення рэгістрацыйнага ўліку грамадзян па месцы жыхарства і месцы знаходжання" і таксама унесці змяненне ў Пастанову Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 29.10.2008 № 60 "Аб парадку ўнясення і анулявання органамі, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, адзнак у дакуманты, якія сведчаць асобу".
Змяненні, якія неабходна ўнесці, гэта ўзоры адбіткаў на беларускай мове. А таксама трэба унесці змяненні ў іншыя дакументы для адзначэння граф выбару мовы адбіткаў і мовы запаўнення адбітка.
Количество подписей под петицией:
147
Еще фотографии Скрыть фотографии
Міністэрствам юстыцыі ў гэтым годзе будзе разглядацца пытанне аб унясенні змяненняў у Пастанову № 60 “Аб парадку ўнясення і анулявання органамі, што рэгіструюць акты грамадзянскага стану, адзнак у дакументы, якія сведчаць асобу”, у тым ліку з мэтай дапаўнення Інструкцыі ўзорамі штампаў на беларускай мове.
34.4кБ, добавлено Wiktorka, 2020-04-08 13:02:49
МУС сумесна з Мінюстам прапрацоўваюць пытанне ўнясення ў пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь адзнак як на рускай, так і на беларускай мовах.
1.6MБ, добавлено Wiktorka, 2020-04-17 23:19:12
Комментарии (18)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться