25 сакавіка 1918 года – адна з найбольш важных дат у гісторыі Беларусі. Менавіта 25 сакавіка 1918 упершыню была пазначаная нацэленасць беларускага народа на стварэнне сваёй незалежнай дзяржавы і абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі (далей - БНР).
БНР дасягнула пэўных поспехаў у сферы культуры і адукацыі: адчынены беларускамоўныя школы, надрукаваны беларускамоўныя падручнікі, створана камісія па стварэнні першага беларускага ўніверсітэта, выдаваліся пашпарты (якія, трэба заўважыць, прызнаваліся шэрагам краін свету), адчынялісь прадстаўніцтва БНР за мяжой.
Нажаль, выклікае заклапочанасць малая ўвага з боку афіцыйных уладаў адносна захавання памяці пра БНР. Большы акцэнт робіцца на савецкім перыядзе нашай гісторыі. Таму мы, ніжэйпадпісаныя, патрабуем усталяваць Дзень Волі ў якасці афіцыйнага свята. Лічым, што гэты крок пазітыўна адаб'ецца на ўзроўні патрыятызму і даверу да ўладаў у гэты палітычна і сацыяльна неспакойны для краіны час. Таксама гэты крок будзе сведчыць аб прабеларускай накіраванасці рэжыму, будзе актам справядлівасці ў адносінах да тых людзей, якія больш за 100 гадоў таму змагаліся за Беларусь.
Количество подписей под петицией:
297
Теги: БНР Дзень Волі