PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №3652
15 марта 2020

Супраць парку Перамогі ў Полацку — ёсць гістарычная альтэрнатыва

Стомлены ваеннай і савецкай тэматыкай у назвах паркаў, просім браць за аснову назвы гістарычных мясцін.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

У сувязі з правядзеннем грамадскага абмеркавання па пытанні перайменавання парку «50-годдзя Савецкай улады» ў Полацку звяртаем увагу на тое, што паводле Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 г. № 190-З «О наименованиях географических объектов» назвы геаграфічным аб’ектам прысвойваюцца на беларускай мове, з якой спосабам транслітарацыі перадаюцца на рускую мову. Такім чынам пры перайменаванні зялёнай зоны ў «Парк Перамогі» на рускую мову яе назва будзе перадавацца як «Парк Перемоги».

Таксама досвед паказвае, што насельніцтва стомлена ад тэматыкі вайны і савецкай гісторыі, якімі перанасычаны беларускія гарады. Так, напрыклад, летась рэзка негатыўна была ўспрынята прапанова надаць імя Перамогі гарадскому парку ў Магілёве. У выніку калектыўнага зварота, пад якім падпісалася 489 чалавек, прапанова была адхілена.

Полацк з’яўляецца найстаражытнейшым з гарадоў Беларусі, таму мы лічым, што варта больш пільна ставіцца да тапанімікі, якая мусіць адлюстроўваць багацце гістарычнай спыдчыны горада. Добраўпарадкаваная тэрыторыя парку 50-годдзя Савецкай улады кампактна размяшчаецца на тэрыторыі былога вострава, утворанага рукавом Дзвіны. Востраўскі пасад, або проста Востраў, які размяшчаўся на ім, быў заселены з канца X—XI стст. На Востраве ў XI—XVI стст. існаваў манастыр Іаана Прадцечы, які ўпершыню згадваецца ў скандынаўскай сазе пра Торвальда Вандроўніка. У пісьмовых крыніцах, граматах манастыр вядомы з XIV ст., апошні раз упамінаецца ў рэвізіі 1618 года. Востраўскі пасад згадваецца ў рэвізіі 1552 года разам са Слабадскім, Крыўцовым і Экіманскім задзвінскімі пасадамі. На Востраве меўся 151 двор, вядомая Праезжая вуліца. Найбольш шчыльна была заселена ўсходняя частка вострава. Пасад з’яўляўся разам з Экіманню найбуйнейшай юрыдыкай езуіцкага калегіума. У 1632—1633 гадах Слабадскі і Востраўскі пасады ўвайшлі ў склад Крыўцовага.

У сувязі з гэтым мы выступаем супраць перайменавання парку ў «парк Перамогі» і прапануем надаць яму імя па назве гістарычнай мясцовасці — «Востраўскі парк» — такое рашэнне дазволіць адраздзіць страчаную назву і ўзбагаціць тапанімічны ландшафт.

Адзначым, што ў Мінску за апошняе дзесяцігоддзе многія зялёныя зоны атрымалі назвы, звязаныя з гістарычнымі мясцінамі: Антонаўскі парк, парк Дзівівелка, парк Цівалі, Альшэўскі сквер, Бондараўскі сквер, сквер Вілкаўшчына, Грушаўскі сквер, Кальварыйскі сквер, Камароўскі сквер, Красны сквер, Лютэранскі сквер, Ляхаўскі сквер, Маламядзвежынскі сквер, Міхайлаўскі сквер, Пярэспенскі сквер, сквер Сенажаны, сквер Старосцінская слабада, Старажоўскі сквер, Сцяпанаўскі сад, Татарскі сквер, сквер Траецкая гара, Тучынскі сквер, Шпітальны сквер і іншыя.

Читать далее: