PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №3762
31 марта 2020

Адказнасць за фэйкі аб каронавірусе.

Просім выканаць загад Лукашэнкі, і прыцягваць да адказнасці за фэйкі аб каронавірусе (асабліва ў афіцыйных крыніцах), і падманныя статыстыкі, якія выдаюць за праўду.
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

21 сакавіка 2020 года Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Палацы Незалежнасці запатрабаваў разабрацца з распаўсюджвальнікамі фейкаў пра каронавірус. Аднак ніякай актыўнай працы, па нашым назіранні, па гэтым пытанні да гэтага часу не праводзіцца.

Шматлікая інфармацая, якую распаўсюджвае Міністэрства аховы здароўя Беларусі, ОНТ, БТ, БелТА, некаторыя тэлеграм-каналы і мноства іншых крыніц часта падвяргаецца поўнаму абвяргальню.

Да прыкладу: 25 сакавіка 2020 года, Каранік (Міністр аховы здароўя Беларусі) заявіў, што ў Еўропе няма санітарна-эпідэміялагічных службаў.

Аднак гэта было цалкам аправержана на канале: https://t.me/kris_medicine/332.

Гэтак жа былі і іншыя заявы розных СМІ, ведамстваў, тэлеграм-каналаў і інш. З вельмі спрэчнымі заявамі, статыстыкай, якія былі няпраўдай і ўводзілі грамадства ў зман.

У сувязі з гэтым просім забяспечыць належнае выкананне ўказу Лукашэнкі А.Р., і прыцягваць да адказнасьці за распаўсюд фейкау ў грамадстве для абароны насельніцтва і інтарэсаў грамадства. І сваечасова інфармаваць грамадства аб працы ў гэтым накірунку.

Читать далее: