PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №3930
29 апреля 2020

Новаму мінскаму мосту — гістарычная назва.

Прысвоіць новаму пешаходнаму мосту цераз раку Свіслач, які ўзводзіцца ў раёне Зыбіцкай вуліцы, назву “Навалаўскі мост” (рус. Новолавский мост) па назве гістарычнага моста, што размяшчаўся побач
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Прапануем прысвоіць пешаходнаму мосту цераз раку Свіслач, які ўзводзіцца ў раёне Зыбіцкай вуліцы, назву “Навалаўскі мост” (рус. Новолавский мост).

Гістарычна недалёка да гэта месца знаходзіўся Лаўскі мост, які звязваў Траецкую Гару з Лаўскім прадмесцем (адсюль назва), па ім праходзіла Плябанская вуліца (пазней Шырокая, цяпер Куйбышава), якая пасля скрыжвання з Зыбіцкай пераходзіла ў Малую Бернардзінскую вуліцу (Герцэна). Мост існаваў да сярэдзіны 1960-х гадоў.

Паколькі гістарычная планіроўка Лаваў была знішчаная псеўдагістарычнай забудовай апошніх дзесяцігоддзяў, а на іншым беразе на гістарычнай трасе ўзводзіцца шматфункцыянальны комплекс, не ўяўляецца магчымым аднавіць гістарычную сувязь вуліц Куйбышава і Герцэна. Новы мост выконвае тую ж ролю, што і стары — звязвае Траецкае прадмесце з Лаўскім і на правым беразе выводзіць да былой Малой Бернардзінскай вуліцы, адрозненне толькі ў тым, што на правым беразе ён выводзіць не да Плябанскай, а да былой Георгіеўскай (пазней Чычэрына, цяпер гэты адрэзак афіцыйна не мае назвы), таму, каб пазбегнуць блытаніны, лічым неабходным дадаць да гістарычнай назвы прыстаўку “нава-”.

Акрамя таго прапануем разгледзець магчымасць прысвоіць набярэжнай на правым беразе Свіслачы ад вуліцы М. Багдановіча да вуліцы Я. Купалы назву “Лаўская набярэжная” (рус. Лавская набережная), а безыменнай вуліцы ад новага моста да вуліцы Я. Купалы (або да пл. Парыжскай камуны) вярнуць гістарычную назву — “Георгіеўская вуліца” (рус. Георгиевская улица). Дадзеныя захады дапамогуць адразіць страчаныя з часам урбанонімы ў гістарычным цэнтры.

Читать далее: