PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №4043
31 мая 2020

За чыгуначныя квіткі па-беларуску!

Толькі Беларусь з усіх 15 краін-удзельніц Пагаднення аб міжнародных пасажырскіх зносінах не выкарыстоўвае на чыгуначных квітках на цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных і міжнародных ліній сваю нацыянальную і адну з дзяржаўных моў.
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

“Беларуская чыгунка цалкам падтрымлівае развіццё і функцыянаванне беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, у тым ліку і ў арганізацыях Беларускай чыгункі.”

Гэтыя словы першага намесніка Начальніка Беларускай чыгункі І.С. Шылава, сказаныя 12.08.2017 года ў лісце №20-01-18/С-651, можна толькі вітаць і далучацца да іх. У апошнія гады Беларуская чыгунка не на словах, а на справе гэта прадэманстравала, паэтапна пашыраючы сферу ўжывання беларускай мовы на чыгунцы. Разам з тым сфера выкарыстання беларускай мовы ў асноўных кірунках дзейнасці Беларускай чыгункі, на нашу думку, застаецца на мінімальным узроўні, або адсутнічае зусім.

Намеснік Начальніка Беларускай чыгункі У.В. Балахонаў 08.04.2016 года ў лісце №20-01-09/С-424 слушна адзначыў, што “праблематыка выкарыстання беларускай мовы ляжыць, у першую чаргу, у плоскасці сацыяльна-палітычных узаемаадносін”.

З гэтым цяжка не пагадзіцца – у Беларусі больш за 80% жыхароў краіны па нацыянальнасці з’яўляюцца беларусамі, большасць з іх лічыць беларускую мову роднай. Беларуская мова з’яўляецца дзяржаўнай. Гэты сацыяльна-палітычны фактар нельга не ўлічваць у працы Беларускай чыгункі.

У сувязі з гэтым слушнымі з’яўляецца словы намесніка начальніка Беларускай чыгункі П.В. Стоцкага сказаныя 30.08.2019 года ў лісце №20-01-10/С-894 аб тым, што “адным з этапаў па папулярызацыі беларускай мовы на аб’ектах чыгуначнага транспарту пры арганізацыі дзейнасці па абслугоўванні пасажыраў можа быць прадугледжана афармленне праязных дакументаў (білетаў) на цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній па змаўчанні на беларускай мове.”

Гэты этап неабходна рэалізаваць найхутчэй, тым больш што ўсе тэхнічныя магчымасці для гэтага маюцца.

Значным прабелам у выкарыстанні беларускай мовы на беларускай чыгунцы з’яўляецца яе адсутнасць на праязных дакументах (квітках) на цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных і міжнародных ліній.

Разам з тым першы намеснік Начальніка пасажырскай службы А.С. Дрожжа 28.08.2017 года ў лісце №20-01-10/С-1210 адзначыў, што “Беларускай чыгункай разглядаецца пытанне друкавання квіткоў на цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных і міжнародных ліній на двух мовах: беларускай і рускай.”

Намеснік начальніка Беларускай чыгункі П.В. Стоцкі 30.08.2019 года ў лісце №20-01-10/С-894 яшчэ лепш разумеў сацыяльна-палітычную значнасць беларускай мовы на квітках, інфармуючы аб тым, што “Беларускай чыгункай будзе разгледжана пытанне аб магчымасці друкавання квіткоў цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных і міжнародных ліній на беларускай мове.”

Дадзеную рэформу па ўвядзенню квіткоў на беларускай мове на цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных і міжнародных ліній неабходна правесці найхутчэй, паколькі для гэтага маюцца не толькі заканадаўчыя і тэхнічныя магчымасці, але і сацыяльна-палітычная запатрабаванасць з боку Рэспублікі Беларусь і беларускага народу.

Нельга пагадзіцца са словамі першага намесніка Начальніка пасажырскай службы А.С. Дрожжа, што былі сказаныя 28.08.2017 года ў лісце №20-01-10/С-1210, які паведамляў, што “у адпаведнасці з Пагадненнем паміж чыгуначнымі адміністрацыямі дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Грузіі, Латвійскай Рэспублікі, Літоўскай Рэспублікі, Эстонскай Рэспублікі аб асаблівасцях прымянення асобных нормаў Пагаднення аб міжнародных пасажырскіх зносінах (СМПС) – ОП СМПС пры запаўненні квіткоў звесткі пра паездку нельга ўносіць толькі на беларускай мове.”

Таксама нельга прызнаць слушнымі словы намеснік начальніка Беларускай чыгункі П.В. Стоцкага, сказаныя 30.08.2019 года ў лісце №20-01-10/С-894 аб тым, што “у цяперашні час сістэма продажу праязных дакументаў на цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных і міжнародных ліній не дазваляе афармляць квіткі на беларускай мове.”

Тое, што праязныя дакументы (квіткі) на цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных і міжнародных ліній магчыма афармляць толькі на беларускай запісана ў Дадатку 1 да Пагаднення паміж чыгуначнымі адміністрацыямі дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Грузіі, Латвійскай Рэспублікі, Літоўскай Рэспублікі, Эстонскай Рэспублікі аб асаблівасцях прымянення асобных нормаў Пагаднення аб міжнародным пасажырскіх зносінах (СМПС) - ОП СМПС Пагадненне аб міжнародным пасажырскім зносінах (СМПС) з улікам асаблівасцяў прымянення яго асобных нормаў у дзяржавах-удзельніцах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Грузіі, Латвійскай Рэспублікі, Літоўскай Рэспублікі, Эстонскай Рэспублікі,

РАЗДЕЛ II ПЕРАВОЗКА ПАСАЖЫРАЎ

Артыкул 5 Праязныя дакументы

§ 5, дзе запісана наступнае:

«Праязныя дакументы афармляюцца на мове дзяржавы афармлення і / або на рускай.»

Дадзены § 5 быў прааналізаваны вядучымі практыкуючымі юрыстамі Беларусі і Вялікабрытаніі і дае нам наступныя варыянты афармлення квіткоў на цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных і міжнародных ліній, што афармляюцца ў Беларусі:

1. На беларускай мове;

2. На беларускай і рускай мове;

3. На беларускай або рускай мове.

Аналіз бланкаў квіткоў, што рэалізуюцца праз АСУ “Экспресс” і выкарыстоўваюцца краінамі, якія падпісалі ОП СМПС, а таксама аналіз мовы запаўнення дадзеных квіткоў паказвае, што краіны-ўдзельнікі ОП СМПС выкарыстоўваюць наступныя моўныя варыянты бланкаў і запаўнення квіткоў:

1. Толькі на нацыянальнай мове;

2. На нацыянальнай мове і рускай мове адначасова;

3. Толькі на рускай мове (Беларусь і Расія).

Варта адзначыць, што ў Беларусі, у адрозненні ад Расіі ў адпаведнасці з арт. 17 Канстытуцыі Беларусі дзве дзяржаўныя мовы – беларуская і руская.

Такім чынам, толькі Беларусь з усіх 15 краін-удзельніц ОП СМПС не выкарыстоўвае сваю нацыянальную і адну з дзяржаўных моў.

Пры гэтым трэба адзначыць і тое, што сайце Беларускай чыгункі (www.pass.rw.by), а таксама з дапамогай мабільнага прыкладання “БЧ. Мой цягнік” можна замовіць і раздрукаваць электронны квіток на цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных і міжнародных ліній цалкам на беларускай мове.

Гэта кажа аб тым, што ў Беларускай чыгункі ёсць як прававыя, так і тэхнічныя магчымасці для афармлення квіткоў на цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных і міжнародных ліній у касах вакзала цалкам на беларускай мове.

На падставе выкладзенага,

просім:

1. Распрацаваць новыя бланкі праязных дакументаў на цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных і міжнародных ліній выкананыя на беларускай мове або на двух дзяржаўных мовах Беларусі адначасова, узгодніць іх з Дэпартаментам дзяржзнакаў Міністэрства фінансаў і зарэгістраваць у Дзяржрэестры бланкаў строгай справаздачнасці;

2. Да таго часу, пакуль бланкі праязных дакументаў на цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных і міжнародных ліній не будуць выкананыя на беларускай мове або на двух дзяржаўных мовах Беларусі адначасова, узгоднены з Дэпартаментам дзяржзнакаў Міністэрства фінансаў і зарэгістраваны ў Дзяржрэестры бланкаў строгай справаздачнасці, запаўняць дадзеныя бланкі на беларускай мове або на двух дзяржаўных мовах Беларусі адначасова;

3. Забяспечыць тэхнічную магчымасць друку літары “Ў” беларускага алфавіта на бланках праязных дакументаў на цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных і міжнародных ліній якія набываюцца праз сайт Беларускай чыгункі (www.pass.rw.by), а таксама з дапамогай мабільнага прыкладання “БЧ. Мой цягнік” і раздрукоўваюцца ў касах вакзалаў. На сённяшні дзень калі імя пасажыра напісанае па-беларуску і змяшчае літару “Ў”, то на квітку літара “Ў” замяняецца на “У”. У той жа час “І” не замяняецца на “И”;

4. На аб’ектах чыгуначнага транспарту пры арганізацыі дзейнасці па абслугоўванні пасажыраў прадугледзіць афармленне праязных дакументаў (білетаў) на цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа і гарадскіх ліній па змаўчанні на беларускай мове.

Читать далее: