PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №4287
17 августа 2020

Вярніце Паўла Паўлавіча ў Купалаўскі!

Звальненне Паўла Паўлавіча Латушкі з пасады генеральнага дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага тэатра ім.Янкі Купалы.
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Стала вядома, што 17 жніўня Міністэрства культуры пазбавіла Паўла Латушку – генеральнага дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага тэатра ім.Янкі Купалы – яго пасады.

Трэба адзначыць, што Павел Латушка займаў пасаду гендырэктара тэатра – візітоўкі Беларусі - менш, чым два гады, але за гэты час паспеў зрабіць для галоўнай драматычнай сцэны краіны шмат значных рэчаў. Амаль з дзесятак замежных, міжнародных гастроляў ажыцявіла трупа тэатра, дзякуючы свайму кіраўніку. Падчас кіраўніцтва адной з самай значных культурных устаноў рэспублікі, дзякуючы Паўлу Паўлавічу на творчую дзейнасць тэатра звярнулі ўвагу шмат спонсараў і аказалі яму падтрымку. У год свайго стагоддзя тэатр пачаў выпускаць уласны аднайменны часопіс, чаго не робіць ніводны беларускі тэатр, некалькі выпускаў “Купалаўскага”, якія тэатр паспеў надрукаваць, разышліся імгненна шматлікімі тыражамі.

Хочацца звярнуць увагу на шчырую падтрымку свайго кіраўніка супрацоўнікамі тэатра, у першую чаргу акцёрамі, па словах якіх "лепшага дырэктара і не было", а таксама мастацкага кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра ім.Я.Купалы. У падтрымцы глядачоў і аматараў Купалаўскага тэатру таксама сумнявацца не прыходзіцца.

Улічваючы вышэйапісаныя дасягненні Паўла Паўлавіча, выглядае дзіўным, што не дачакаўшыся сканчэння працоўнага дагавору Мінкультуры вырашае тэрмінова растацца з паспяховым кіраўніком значанай установы культуры.

Не менш здзіўляе прававая падстава для скасавання дагавора – арт.259 Працоўнага кодэксу "Скасаванне працоўнага дагавора з кiраўнiком арганiзацыi па рашэнні ўласніка маёмасці арганізацыі або ўпаўнаважанага iм органа". Згодна з дадзеным артыкулам па рашэнні ўласніка маёмасці арганізацыі або ўпаўнаважанага iм органа працоўны дагавор з кiраўнiком арганiзацыi можа быць скасаваны да заканчэння тэрміну яго дзеяння ў выпадку адсутнасці вінаватых дзеянняў (бяздзейнасці) кіраўніка арганізацыі.

Дзіўна прымаць гэткае рашэнне ў такі важны для тэатру год – яго 100-годзе – калі запланаваны і ўзгоднены шэраг мерапрыемстваў, частка з якіх ужо прайшла з поспехам, дзякуючы арганізатарскім і кіраўніцкім здольнасцям Паўла Латушкі. Калі яшчэ столькі мерапрыемстваў, прэм`ер і іншых падзей тэатра павінна адбыцца ў бягучым годзе.

Але такое рашэнне не выглядае дзіўным, улічваючы апошнія падзеі, якія адбываюцца ў нашай краіне. Не выглядае яно дзіўным, калі ўспомніць, што Павел Паўлавіч не застаўся ў баку, а, як грамадзянін Рэспублікі Беларусь, дыпламатычна і карэктна выказаў сваю пазіцыю да сітуацыі ў краіне, падзяліўся сваімі меркаваннямі, не заклікаючы да неправамерных дзеянняў.

Нагадваем, што згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь кожны яе грамадзянін мае права на свабоду меркаванняў, перакананняў і іх свабоднае выказванне.

На падставе выкладзеннага шчыра просім адмяніць загад аб звальненні Паўла Паўлавіча Латушкі з пасады генеральнага дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага тэатра ім.Янкі Купалы і тым самым дазволіць тэатру далей развівацца і з годнасцю прадстаўляць нашу краіну на сусветных тэатральных падмостках.

Читать далее: