31 жніўня 2020 года падчас перасячэння мяжы на пагранічным пераходзе Кузніца Беластоцкая – Брузгі без усялякіх тлумачэнняў арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу было адмоўлена ў вяртанні ў Беларусь.
Кс. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, з’яўляецца грамадзянінам Беларусі. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь гарантуе грамадзянам Рэспублікі Беларусь права пакідаць краіну і бесперашкодна вяртацца (арт. 30). Закон Рэспублікі Беларусь № 49-3 ад 20 верасня 2009 г. «Пра парадак выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзянаў Рэспублікі Беларусь» у артыкуле 3 «Права грамадзянаў на выезд з Рэспублікі Беларусь і ўезд у Рэспубліку Беларусь» вызначае наступнае: «Права грамадзяніна на ўезд у Рэспубліку Беларусь не можа быць абмежавана». Міжнароднае права таксама вызначае, што права на вяртанне ў сваю краіну з’яўляецца адным з асноўных правоў чалавека (арт. 13 Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека) і «ніхто не можа быць адвольна пазбаўлены права на ўезд у сваю ўласную краіну» (арт. 12 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах).
У сувязі з гэтым
выказваем:
- салідарнасць з кіраўніком Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам;
- глыбокую занепакоенасць фактычным пераследам кіраўніка Рымска-каталіцкага касцёла ў Рэспубліцы Беларусь;
- абурэнне грубым парушэннем міжнароднага права, Канстытуцыі і заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Патрабуем:
- неадкладна адмяніць НЕЗАКОННАЕ рашэнне Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь аб забароне вяртання ў Рэспубліку Беларусь арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча;
- распачаць справу аб прыцягненні да адказнасці асоб, якія парушылі заканадаўства краіны, прымаючы вышэйзгаданае рашэнне.
Количество подписей под петицией:
1686
Теги: грамадзянства права на вяртанне ў сваю краіну правы чалавека Рымска-каталіцкі касцёл Кандрусевіч
Пытанні аб адмене рашэння ДТК аб забароне вяртання ў Рэспубліку Беларусь Т.Кандрусевіча і распачатку справы аб прыцягненні да адказнасці асоб, якія парушылі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, прымаючы вышэйзгаданае рашэнне, не адносяцца да кампетэнцыі Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей.
109.2кБ, добавлено Wiktorka, 2020-09-11 22:24:45
Зварот пакінуты без разгляду па сутнасці.
38.3кБ, добавлено Wiktorka, 2020-09-21 22:56:28
Комментарии (1)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться