PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №4303
22 августа 2020

Патрэбнае новае месца для масавых мерапрыемстваў у Магілёве

Адсутнасць даступнага месца для правядзення масавых акцый.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

У сувязі з правядзеннем з невядомай мэтай (пашпарт аб’екта намі не знойдзены) грабарскіх работ на стадыёне “Хімік” па вул.Чалюскінкаў, які з’яўляецца адзіным месцам у горадзе, вызначаным для правядзення масавых акцый, патрабуем неадкладна вызначыць новае месца. Згодна артыкулу 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь “свабода сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання, якія не парушаюць правапарадак і правы іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь, гарантуецца дзяржавай”. Адсутнасць даступнага месца для правядзення масавых акцый насільна выштурхвае пратэстоўцаў у па-за прававое поле і парушае іх канстытуцыйнае права.

Таксама ў чарговы раз нагадваем, што вызначэнне стадыёна “Хімік” у якасці такога месца было, па нашаму меркаванню, выканана з парушэннем заканадаўства. Згодна арт. 9 Закона “О массовых мероприятиях в Республике Беларусь” правядзенне масавых мерапрыемстваў не дапушчаецца на адлегласці менш як 100 метраў ад будынкаў арганізацый аховы здароўя. Стадыён “Хімік” жа знаходзіцца ўсяго за 80 м ад будынка паліклінікі № 7. Пры гэтым патрабаванням заканадаўства адпавядаюць сквер 40-годдзя Перамогі, Камсамольскі сквер з плошчай Зорак і плошча Славы.

Читать далее: