Грамадска-палітычная напружанасць у Беларусі не спрыяе яе еўрапейскай інтэграцыі!
Еўрапейскі Саюз стварае з краінамі Усходняга партнерства “агульную эканамічную прастору”, у тым ліку, праз іх інтэграцыю ў Адзіны лічбавы рынак ЕС – https://bit.ly/3iiPUag.
Па нашых дадзеных, 11 чэрвеня 2015 года ў Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства зацверджана прапанова барысаўчаніна Ігара Ледніка аб далучэнні краінаў-партнёраў да Еўрапейскай дэкларацыі па электронным урадзе (праграма eUnion).
Далучэнню да eUnion павінны папярэднічаць меры па зацвярджэнні вяршэнства права і дэмакратыі дзеля ліквідацыі лічбавага разрыву з ЕС.
Тры гады таму застаўся без разгляду наш зварот да райсавета аб правядзенні грамадскіх слуханняў па выкананні законнасці ў эканамічнай сферы.
Сёння, з-за хвалі гвалту пасля “выбараў” 9 жніўня, мы патрабуем законнасці ў грамадска-палітычнай сферы!
“Барысаўскія навіны” – https://bit.ly/3i8w01E, EX-PRESS.BY – https://bit.ly/3i9bYUL.
Дадзеным зваротам мы заклікаем дэпутатаў Барысаўскага райсавета пайсці на дыялог з мэтай зняцця напружанасці ў грамадстве і правесці слуханні па стане законнасці ў рэгіёне дзеля спрыяння еўрапейскай інтэграцым Беларусі.
Количество подписей под петицией:
49
Теги: грамадскія слуханні законнасць еўрапейская інтэграцыя
Калектыўны электронны зварот пакінуты без разгляду па сутнасці (не ясная сутнасць звароту).
115.5кБ, добавлено Wiktorka, 2020-09-25 12:08:42
Комментарии (6)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться