PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №4337
11 сентября 2020

Новыя імёны для вуліц Мінска: Калініна - у Быкава, Талбухіна - у Караткевіча

Неабходнасць перайменавання некалькіх сталічных вуліц у гонар беларускіх дзеячаў культуры.
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Версия на русском языке ниже.

Мы, госці і жыхары г.Мінска, у тым ліку сталічных вуліцы Калініна і вуліцы Талбухіна, а таксама прылеглых да іх кварталаў,

кіруючыся арт.20 Закона "Аб назвах геаграфічных аб'ектаў", які вызначае, што прапановы аб прысваенні найменняў састаўным частках населеных пунктаў і іх перайменаванні могуць уносіць мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы,

звяртаемся да ўладаў гораду Мінска з наступнымі просьбамі:

1. Ініцыяваць і ўнесці ў Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў прапанову аб перайменаванні вуліцы Калініна ў вуліцу Васіля Быкава.

2. Ініцыяваць і ўнесці ў Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў прапанову аб перайменаванні вуліцы Талбухіна ў вуліцу Уладзіміра Караткевіча.

Міхаіл Калінін ( 1875 – 1946) – нарадзіўся паблізу Цверы. Расійскі рэвалюцыянер, бальшавік, адзін з кіраўнікоў СССР у 1920-я – 1940-я гады. Мае непасрэднае дачыненне да ўзмацнення сталінскіх рэпрэсій на тэрыторыі Беларусі.

Фёдар Талбухін (1894 – 1949) – нарадзіўся пад Яраслаўлем. Маршал СССР, у гады другой сусветнай вайны кіраваў вызваленнем Крыма і Данбаса, краін Цэнтральнай Еўропы. Яго жыццё і здзяйсненні не маюць дачынення да Мінска і Беларусі.

Васіль Быкаў (1924 – 2003) – выбітны беларускі пісьменнік і грамадзкі дзеяч, удзельнік другой сусветнай вайны. Народны пісьменнік БССР (1980). Жыхар горада Мінска.

Уладзімір Караткевіч (1930 – 1884) – беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры. Адна з найбольш вядомых і любімых чытачамі постацей у беларускай літаратуры другой паловы XX ст. Жыхар горада Мінска. У 2020 годзе беларусы ва ўсім свеце святкуюць 90-годдзе пісьменніка.

Палічым за гонар быць жыхарамі мінскіх вуліц Быкава і Караткевіча або суседзіць з імі.

Прапануем у якасці абгрунтавання новых назваў, якія павінны змяшчаць прапановы аб перайменаванні згодна з Законам "Аб назвах геаграфічных аб'ектаў", выкарыстаць наступныя аргументы :

– цяперашняя вуліца Калініна праходзіць каля Пушкінскіх казармаў, дзе ў 1941–43 гг. размяшчаўся лагер ваеннапалонных. У дварах на вуліцы Чарнышэўскага захаваліся два ДОТы. У свядомасці жыхароў Мінска гэтая частка гораду трывала звязаная з падзеямі Вялікай айчыннай вайны, пра якую пісаў Васіль Быкаў.

– Уладзімір Караткевіч змяніў у Мінску некалькі адрасоў, і пэўны час быў жыхаром вуліцы Чарнышэўскага у нашым раёне. Вуліца Талбухіна сёння – адна з цэнтральных алей горада, гэта цяністы ўтульны бульвар, на якім многія з нас любяць гуляць, ладзяць сустрэчы. Характар вуліцы вельмі пасуе рамантычнаму, жыццялюбнаму настрою твораў Караткевіча, на якіх выраслі сучасныя беларусы.

-

Мы, гости и жители Минска, в том числе столичных улиц Калинина и Талбухина, а также прилегающих районов,

руководствуясь ст. 20 Закона «О наименованиях географических объектов», который предусматривает, что предложения о присвоении наименований составным частям населенных пунктов и их переименовании могут вноситься местными Советами депутатов, исполнительными и распорядительными органами,

обращаемся к властям города Минска со следующими просьбами:

1. Инициировать и внести в Минский городской Совет депутатов предложение о переименовании улицы Калинина в улицу Василя Быкова.

2. Инициировать и внести в Минский городской Совет депутатов предложение о переименовании улицы Толбухина в улицу Владимира Короткевича.

Михаил Калинин (1875–1946) – родился под Тверью. Русский революционер, большевик, один из лидеров СССР в 1920–1940-е гг. Имеет непосредственное отношение к усилению сталинских репрессий на территории Беларуси.

Федор Толбухин (1894–1949) – родился под Ярославлем. Маршал СССР во время Второй мировой войны руководил освобождением Крыма и Донбасса, Центральной Европы. Его жизнь и достижения не имеют ничего общего с Минском и Беларусью.

Василь Быков (1924 – 2003) – выдающийся белорусский писатель и общественный деятель, участник Великой Отечественной войны. Народный писатель БССР (1980). Житель Минска.

Владимир Короткевич (1930–1884) – белорусский поэт, прозаик, драматург, публицист, переводчик, сценарист, классик белорусской литературы. Один из самых известных и любимых читателями деятелей белорусской литературы второй половины ХХ века. Житель Минска. В 2020 году белорусы всего мира отмечают 90-летие писателя.

Посчитаем за честь быть жителями минских улиц Быкова и Короткевича или соседствовать с ними.

Предлагаем в качестве обоснования новых названий, которые должны содержаться в предложении о переименовании в соответствии с Законом «О наименованиях географических объектов», использовать следующие аргументы:

– нынешняя улица Калинина проходит рядом с Пушкинскими казармами, где в 1941-43 гг. размещался лагерь для военнопленных. Во дворах на улице Чернышевского сохранились два ДОТа. В сознании минчан эта часть города прочно связана с событиями Великой Отечественной войны, о которой написаны произведения Василя Быкова.

– Владимир Короткевич сменил несколько адресов в Минске и какое-то время жил в нашем районе, на улице Чернышевского. Сегодня улица Толбухина – одна из центральных аллей города, это тенистый уютный бульвар, на котором многие из нас любят гулять и назначать встречи. Характер улицы очень подходит к романтическому, жизнерадостному настроению произведений Короткевича, на которых выросли современные белорусы.

Читать далее: