PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №4613
23 января 2021

Супраць еўрарамонтаў гістарычных інтэр'ераў!

Заганная практыка рэканструкцыі гісторыка-культурных каштоўнасцей, калі праекціроўшчыкі ігнаруюць аўтэнтычныя інтэр’еры, падмяняючы іх муляжамі ці фантазіямі на вольную тэму з прымяненнем сучасных аднастайных матэрыялаў.
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Просім Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрства культуры Беларусі, органы мясцовага самакіравання звярнуць увагу на заганную практыку рэканструкцыі гісторыка-культурных каштоўнасцей, калі праекціроўшчыкі ігнаруюць аўтэнтычныя інтэр’еры, падмяняючы іх муляжамі ці фантазіямі на вольную тэму з прымяненнем сучасных аднастайных матэрыялаў. Асабліва гэта практыка распаўсюджана на помніках савецкага класіцызму, калі заказчыкам выступае ўласнік-дзяржаўная ўстанова.

Паводле пункта артыкула 103 «Меры па захаванні гісторыка-культурных каштоўнасцей» Кодэкса аб культуры (далей - Кодэкс): захаванне гiсторыка-культурных каштоўнасцей уключае ў сябе сiстэму арганiзацыйных, прававых, эканамiчных, матэрыяльна-тэхнiчных, навуковых, iнфармацыйных i (або) iншых мер, накiраваных на недапушчэнне: 1.1. знiшчэння, страты, знiкнення, прычынення шкоды, пагаршэння тэхнiчнага стану матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама навукова не абгрунтаванага змянення, пагаршэння ўмоў успрымання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

Паводле пункта 4 артыкула 104 «Забеспячэнне захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыкакультурных каштоўнасцей» Кодэкса: Пры выкананнi патрабаванняў пажарнай бяспекi, аховы навакольнага асяроддзя, санітарна-эпідэміялагічных i iншых патрабаванняў, а таксама пры выкананнi навуковадаследчых, праектных i рамонтна-рэстаўрацыйных работ на нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi не дапускаюцца навукова не абгрунтаванае змяненне гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, пагаршэнне яе адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей.

Паводле пункта 5 артыкула 119 Кодэкса у працэсе падрыхтоўкi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтнарэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, а таксама пры яе ўзгадненнi прызнаецца прыярытэт(!) аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.

Як бачым, такая практыка парушае палажэне аб навукова неабгрунтаваным змяненні і пагаршэння ўмоў успрымання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

Сярод найбольш распаўсюджаных практык падобных рэканструкцый:

• падшыванне столяў з аўтэнтычнымі карнізамі і іншым ляпным дэкорам;

• закрыццё мазаічных бетонных падлог новымі матэрыяламі;

• абліцоўванне бетонных мазаічных лесвіц з фігурнымі прыступкамі керамагранітам ці натуральным камянем, замена аўтэнтычных агароджаў і парэнчаў;

• выкарыстанне дэкаратыўных тынковак і іншых аддзелачных матэрыялаў, нехарактэрных для гістарычна перыяду;

• выкарыстанне молдынгаў для стварэння дэкору, які не пераклікаецца з архітэктурай будынка, мае недарэчныя прапорцыі. Часта такія работы выконваюцца паверх гістарычнага гіпсавага дэкору, або з яго знічшэннем;

• дэмантаж і замена гістарычных драўляных дзвярных і двухрамных аконных запаўненняў на новыя з пластыку ці дрэва са зменай малюнка, таўшчыні пераплётаў, прынцыпа і боку адкрывання, заглыбленнасці адносна сцяны і са згубай аўтэнтычнай фурнітуры. Пры гэтым ў многіх выпадках дастаткова рамонту наяўных гістарычных канструкцый, а рамонт па факце каштуе нашмат танней за комплекс работ па праектаванні, вырабу і ўсталёўцы новай сталяркі (ці дойдзе да нашых унукаў хоць адно акно ці інтэр’ерныя дзверы савецкага перыяду пры захаванні існуючай практыкі).

• дэмантаж гістарычный тынкоўкі са сцен і столяў. Сцены і столі гістарычных аб’ектаў вельмі часта мелі дэкаратыўныя роспісы, або палікромныя расфарбоўкі. Пры позніх неаднаразовых рамонтах роспісы часта не збіваліся, а проста зафарбоўваліся, што ў тым ліку паспрыяла іх захаванню да сённяшняга дня. Зараз пры даследаванні аб’екта, пры распрацоўцы праектнай дакументацыі і пры правядзенні будаўнічых прац гэты факт не ўлічваецца.

Праектныя працы часта прадугледжваюць 100% дэмантажу тынкоўкі, новая праводка пракладваецца ў штрабах тынкоўкі або гістарычная тынкоўка нішчыцца па неасцярожнасці на стадыі вытворчасці работ (напрыклад, выяўленне спецыялістамі чатырох слаёў роспісаў на фабрыцы-кухні, хоць ў распрацаванай і зацверджанай праектнай дакументацыі прадухледжваўся дэмантаж 100% тынкоўкі).

Да асобнай буйной групы належаць рашэнні па выкананні супрацьпажарных нормаў, якія амаль ва ўсіх выпадках не стасуюцца з гістарычнымі асаблівасцямі будынка і патрабуюцца значнага яго перайначвання. Напрыклад, праекціроўшчыкі замяняюць аўтэнтычныя дзверы на дзверы з зусім іншых матэрыялаў і іншага рысунку толькі з той прычыны, што шырыня створак не адпавядае сучасным нарматывам. Ці падшываюць актавыя залы, а ў такіх будынках яны звычайна маюць найбольш багаты дэкор, даражэзнымі супрацьпажарнымі падшыўнымі столямі, кіруючыся нарматывамі для сучаснага будаўніцтва.

Пры гэтым вядома, што адпаведныя дзяржаўныя ўстановы з гатоўнасцю ўзгадняюць адступленні ад супрацьпажаных нормаў на гісторыка-культурных каштоўнасцях, а іншыя пералічаныя змяненні не могуць быць вытлумачаны іначай, як празмерным марнаваннем дзяржаўных сродкаў установамі-заказчыкамі.

Варта адзначыць, што часта на аб’ектах навуковыя кіраўнікі, праекціроўшчыкі і ўзгадняючыя ўстановы зыходзяць з таго, што ў сярэдзіне будынка нічога не захавалася і ўсё было знічана. Але пры падрабязным вывучэнні аб’ектаў аказваецца, што не гледзячы на пазнейшыя рамонты каштоўныя аўтэнтычныя элементы ўнутранага аздаблення часта захоўваюцца ў даволі дорым стане пад пазнейшымі зашыўкамі ці зафарбоўкамі.

Таксама трэба адначыць, што інжынерныя абследаванні, на падставе якіх далей распрацоўваецца праектная дакументацыя, праводзяцца спецыялістамі, якія не ацэньваюць гістарычны складніх элементаў (напрыклад, драўляных вокнаў і дзвярэй, драўлянага паркета і не маюць практычных ведаў у іх рамонце і рэстаўрацыі). Таму часцей за ўсё інжэнерныя абследаванні ў высновах патрабуюць 100% замены аўтэнтычных канструкцый і аздобных матэрыялаў, што не адпавядае рэчаіснасці і вядзе да страты адметных вартасцей гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Паколькі каштоўнасць памятніка архітэктуры вызначаецца перш за ўсё і галоўным чынам дакументальнай (гістарычнай) каштоўнасцю і з улікам пералічанага вышэй, просім Міністэрствы і органы мясцовых уладаў:

1. звяртаць увагу праекціроўшчыкаў, навуковых кіраўнікоў і заказчыкаў на неабходнасць даследавання і захавання гістарыных інтэр’ераў, а таксама на празмернасць і небгрунтаванасць прымаемых архітэктурных рашэнняў у гістарычных інтэр’ерах;

2. унесці змены ў пашпарты Гісторыка-кульутрных каштоўнасцяў і ў ахоўныя абавязацельствы з указаннем неабходнасці выяўлення і захавання гістарычных інтэр’ераў (інтэр’ераў месцаў агульнага карыстання для шматкватэрных жылых дамоў);

Патрабаваць:

3. абавязковага навуковага даследавання інтэр’ераў спецыялістамі, які маюць адпаведную кваліфікацыю, перад пачаткам праектных прац з падачай навуковай справаздачы аб праведзеных даследаваннях і іх выніках;

4. максімальнага захавання элементаў унутранай аздобы гістарычных аб’ектаў пры распрацоўцы заданняў на праектаванне і праектнай дакументацыі;

Рэкамендаваць:

5. Дзяржэкспертызе звяртаць увагу на магчымасці памяншэння кошту выканання праектных рашэнняў на дзяржаўных аб’ектах, якія маюць статус гісторыка-кульутурных каштоўнасцяў, праз адмову ад пералічаных рашэнняў і пры магчымасці атрымання адступленняў ад пажаных нормаў.

Читать далее: