PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №4672
06 февраля 2021

Заўвагі да канцэпцыі рэканструкцыі парку і прылеглай тэрыторыі ў Шуміліне

Заўвагі ў рамках грамадскага абмеркавання па архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі па аб'екце «Рэканструкцыя цэнтральнага парку і добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі г.п. Шуміліна»
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Просім прыняць да разгляду заўвагі ў рамках грамадскага абмеркавання па архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі па аб'екце «Рэканструкцыя цэнтральнага парку і добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі г.п. Шуміліна»

1) Не ўдалося выявіць праект зон аховы Вайсковых могілак, якія размешчаны ў парку і з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю (шыфр 213Д000844). Паводле Кодэкса аб культуры арт. 105 п. 6: Распрацоўка горадабудаўнiчай i землеўпарадкавальнай дакументацыi, а таксама iншай праектнай дакументацыi, рэалiзацыя якiх можа аказаць уздзеянне на нерухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, без нанясення ўстаноўленых зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або без iх устанаўлення забараняецца. Такім чынам распрацоўка праекта рэканструкцыі парку не можа весціся да афіцыйнага зацверджання ПЗА.

2) Цалкам нелагічна выглядае функцыянальнае заніраванне парку і прылеглай тэрыторыі. Цяпер у паўночнай частцы парку склалася экспазіцыйна-мемарыяльная зона, у праекце ж мяркуецца не толькі размясціць буйны шумны дзіцячы комплекс (які відавочна не стасуецца з мемарыяльнай функцыяй), але і адарваць ад мемарыяльнай зоны і краязнаўчага музея ваенную тэхніку і мемарыял воінам-інтэрнацыяналістам, стварыўшы ім асобную пляцоўку каля дзіцячай бібліятэкі.

Лагічным выглядае стварэнне паўнавартаснай дзіцячай зоны ў зялёнай зоне вакол дзяцячай бібліятэкі, а ў гарадскім парку пакінуць мемарыльна-культурную зону і зону ціхага адпачынку.

3) Цэнтрам ціхай зоны варта зрабіць штучны вадаём, размясціўшы там найбольш выразныя архітэктурныя формы: напрыклад, выгнутую пергалу, падпорныя сценкі з убудаванымі лаўкамі, каменныя скульптуры і арт-аб’екты (думаем, у райцэнты ёсць свае таленты, здольныя дапамагчы з гэтым). Дадаткова прапрацаваць архітэктуру малых формаў, каб яна выглядала сучасна, то бок без каваных вензеляў, празрыстага пластыку і імітацыі ляпніны.

4) Праезд да паркоўкі пад нумара 18 выканаць з дробнаштучнай пліткі, каб не складвалася адчуванне перавагі аўтамабіляў у зоне адпачынку. Не выкарыстоўваць пешаходных пераход — сумніўна, што на выездзе з гэтай паркоўкі такі насычаны трафік, што ён патрэбны. Або пусціць праезд узроўж фасадаў дамоў, каб ён не рассякаў парк на часткі.

5) Ліквідаваць абсалютна неадэкватную паркоўку па нумарам 6. Яна празмерна шырокая і каля дома № 11 (і абсалютна незапатрабаваная, мяркуючы па спадарожнікавых здымках), варта яе звузіць да шырыні 2,5-3 м для паралельнага размяшчэння парковачных месцаў, на вызваленай паласе можна высадзіць дадатковы рад дрэваў. Насупраць райвыканкама паркоўка зусім выходзіць па-за межы разумнага. Па-першае, яна разрывае пешаходную сувяць па вул. Кароткіна. Людзі ідзуць па тратуары ўздоўж дом № 5 ці 11, потым ён раптам сканчаецца і пачынаецца праезная частка. Пешаходу ці то трэба парушаць правілы дарожнага руху, ці то пераходзіць на іншы бок. Па-другое, памеры паркоўкі проста касмічныя для маленькага горада, адчуванне, што яе праектавалі пад размяшчэнне фур! Пешаходны пераход перад помнікам Леніну мае даўжыню 28 м, для прыкладу, столькі ж мае пешаходны пераход праз праспект Незалежнасці, галоўную вуліцу 2-мільённага горада Мінска! Для каго гэты пляц з асфальту? Неабходна ўключыць яго граніцу работ і перапланаваць.

6) У азеляненні парку варта звярнуць увагу на папулярныя ў сучасным ландшафтным дызайне дэкаратыўныя злакі, мнагалетнія кусты і кусцікі, у тым ліку з каляровым лісцем ці сцяблом, якія круглы год выглядаюць эстэстычна, у адрозненне ад адналетнікаў, якія радуюць толькі летам і патрабуюць штогадовых выдаткаў.

7) Планіроўку парку вызначаюць так шмат фактаў, што дзіўна бачыць рэгулярныя канцэнтрычныя кругі ў якасці асновы планіровачнай кампазіцыі. Больш пасавала б (для тэрыторыі па-за мемарыяламі) нерэгулярная, жывапісная планіроўка — яна б дазволіла, напраклад, сэканоміць плітку, выкладваючы яе там, дзе яна патрэбная, а не там, дзе дыктуе геаметрычная форма, выбраная за аснову.

8) Можна было б падкрэсліць уваходную пляцоўку ў парк (пазіцыя 12) помнікам якому-небудзь выдатнаму дзеячу беларускай гісторыі ці культуры, звязанаму з Шуміліншчынай. Напрыклад, дагэтуль ніяк не ўшанава постаць уражэнца Казьянаў Дзмітрыя Іванавіча Даўгялы (1868-1942?), беларускага гісторык і класіка айчыннай археаграфіі.

Читать далее: