PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5161
15 декабря 2021

Генацыд беларускага народа пачаўся з Савецкай улады!

Праект закона "Аб генацыдзе беларускага народа" з'яўляецца сырым і малапрыдатным, што паказвае неадпаведнасць назвы дакумента да яго сутнасці.
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Праект закона “Аб генацыдзе беларускага народа” (далей - праект закона), унесены дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Ананіч Л.С., 14 снежня быў у двух чытаннях прыняты ніжняй палатай парламента.

Першы у спісе заўянік дадзенага звароту, як гісторык, магістр гістарычных навук, з практычным вопытам працы ў сістэме адукацыі і культуры, а таксама грамадзянін, які 13 снежня 2014 склаў ваенную прысягу народу Рэспублікі Беларусі, і іншыя зацікаўленыя грамадзяне звяртаем Вашу ўвагу, што форма дадзенага праекта закона, мяркуем, наносіць шкоду нацыянальным інтарэсам дзяржавы і народа Рэспублікі Беларусь, бо:

1. Назва закона пярэчыць мэтам прыняцця праекта закона (Словарь Ожегова даёт определение понятия “ГЕНОЦИД” на языке проекта закона: -а, м. Истребление отдельных групп населения, целых народов в мирное или военное время по расовым, национальным или религиозным мотивам.). Так, у праекце закона адсутнічаюць крытэрыі, якімі кіраваліся выканаўцы генацыда беларускага народа: за наяўнасць пашпарта Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублікі ці прыналежнасць да пэўнай этнічнай групы. Разглядаць пад беларускім народам выключна савецкіх грамадзян, якія пражывалі на тэрыторыі Беларускай Савецкай Сацыяістычнай Рэспублікі падчас Вялікай айчыннай вайны (1941-1945 гг.) – памылка. Бо як напісана ў артыкуле 1 праекта закона, знішчэнне беларускага народа здзяйснялі як нацысцкія злачынцы, так і з ліку нацыяналістычных фарміраванняў. Адсутнічаюць канкрэтныя дадзеныя адносна нацыяналістычных фарміраванняў: гэта былі нямецкія, беларускія, іншыя? Калі беларускія нацыяналісты забівалі сваіх ідэалагічных праціўнікаў з ліку беларусаў, то чаму аўтар праекта абмінае пра забойства бальшавікамі падчас савецка-польскай вайны 1918-1921 гг і падчас акупацыі Заходняй Беларусі ў 1939-1941 гг. Беларусаў, якія мелі іншыя палітычныя погляды, сацыяльны статус, былі вернікамі?

Напрыклад, у праекце закона адсутнічае інфармацыя пра рэпрэсіі (растрэлы, гвалт на допытах, прымусовы вываз ў лагеры за Урал на поўнач і Дальні Усход) з боку Савецкай ўлады ў адносінах да жыхароў Беларусі, сярод якіх лідар партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, сябра Беларускага пасольскага клуба Сейма Польшчы (1922-1927) – ксёндз Адам Станкевіч, ураджэнец Гродзеншчыны. Ці генацыдам беларускага народа лічацца толькі дзеянні адносна жыхароў БССР з савецкім пашпартам?

2. У дакуменце ўзгадваецца толькі назва перыяду Вялікай Айчыннай вайны і адсутнічаюць канкрэтныя храналагічныя рамкі для выканаўцаў закона, якія вымушаны чытаць спасылкі і шукаць тлумачэння паняцця “Вялікая айчынная вайна”? Гэта чарговы раз пазбаўляе праект закона канкрэтыкі як паняційнай, так і храналагічнай.

3. Сам дакумент ставіць пад сумнеў прафесійнасць аўтара праекта закона, у мінулым міністра інфармацыі Л.С.Ананіч, з маўклівай згоды якой з чэрвеня 2014 г. у Мінску працавала крама з беларускімі таварамі нацыянальнага характару, а пасля падзей жніўня 2020 г. зачыненая ў сувязі з забаронай ўладамі Беларусі продажу, рэкламы і публічнага выкарыстання рэчаў у бела-чырвона-белых колерах.

4. Артыкул 2 праекта закона з выракамі ў выглядзе пазбаўлення волі да 10 год за адмову генацыда беларускага народа пазбаўлены спасылак на навуковыя даследванні Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь па тэме дадзенай тэме, што ў чарговы раз стварае магчымасць рознай інтэрпрэтацыі суддзямі і пракурорамі нязгоды ці адмовы чалавекам генацыда беларускага народа.

5. Савет Міністараў Рэспублікі пазбаўлены магчымасцей выканання дадзенай формы праекта закона, паколькі адсутнічае ў дакуменце спасылка на навуковыя даследванні, а ў выканаўчай галіны ўлады ў час цяжкай і складанай палітычнай сітуацыі ў краіне стане спакусай для расправы з палітычнымі апанентамі, што чарговы раз знізіць імідж і аўтарытэт Беларусі на міжнароднай арэне, а ў унутры краіны – пад сумнеў інстытут дзяржаўнай ўлады. Напрыклад, мясцовыя жыхары Слуцкага павета ў пасля сакавіка 1921 года абралі Раду і прызналі ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі, у выніку чаго іх атрыды пад бела-чырвона-белым сцягам вымушаны былі з 27 лістапада 1921 года абараняцца ад нападзенняў Чырвонай Арміі РСФСР. Замаўчванне дадзенага факта з боку ўладаў Беларусі ставіць пытанне аб тым, каму служыць той ці іншы чыноўнік і дэпутат.

Такім чынам, прапануем адправіць праект закона “Аб генацыдзе беларускага народа”, унесены дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Ананіч Л.С. і прыняты 14 снежня ў двух чытаннях, на дапрацоўку ў ніжнюю палату парламента.

Читать далее: